«У нас не савок». Зяленскі выступіў супраць VIP-палат для кіраўніцтва Украіны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў прэм'ер-міністру краіны Дзянісу Шмыгалю адмяніць усе нарматыўныя акты, якія патрабуюць «асаблівага падыходу» да лячэння першых асоб дзяржавы.

«Прэм'ер-міністру Украіны пастаўлена задача вырашыць пытанне так званых VIP-палат і адмяніць усе нарматыўныя акты, якія гэтага патрабуюць. У нас не савок і не будзе ніякіх люксавых палат для «членаў ЦК». Ні ў аднаго палітыка або бізнэсмена, у дзяржаўных і камунальных шпіталях, не будзе лепшых умоў, чым у звычайнага ўкраінца. Вы будзеце знаходзіцца менавіта ў тых палатах і тых бальніцах, якія за 28 гадоў вы пабудавалі ў гэтай краіне. Магчыма, тады зразумееце як гэта — не мець магчымасці лячыцца ў Швейцарыі ці Ізраілі», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны настойліва рэкамендаваў кіраўнікам медыцынскіх устаноў не ператварацца ў гатэльераў, не займацца гандлем палатамі.
25 сакавіка з'явілася інфармацыя, што Дэпартамент аховы здароўя Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі разаслаў медыцынскім установам горада загад аб асаблівых умовах лячэння «асаблівых пацыентаў» і VIP-палатах.
-
Джыл Байдэн заявіла, што падчас няўдалых перадвыбарчых дэбатаў з Трампам ёй падалося, быццам у яе мужа проста на сцэне здарыўся інсульт
-
Бранявік з кулямётам і верталёт у небе. Ахову Пуціна ў Астане беспрэцэдэнтна ўзмацнілі
-
Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю
Каментары