Грамадства33

Мастак Аляксей Марачкін аказаўся заблакаваным у Чарнагорыі з-за каранавіруса

Фота Сяргея Гудзіліна

Група беларускіх мастакоў з'ехала на пленэр яшчэ 2 сакавіка, паведамляе «Народная воля».

Гэтае мерапрыемства арганізаваў чарнагорскі бізнэсмен Ратка Паповіч, прычым робіць ён гэта ўжо не першы год. Высока ў гарах прадастаўляе беларускім мастакам жыллё і харчаванне за свой кошт, і людзі месяц спакойна займаюцца творчасцю. Расплачваюцца, як гэта прынята, сваімі карцінамі. Вось і гэтай вясной чацвёра мастакоў — Аляксей Марачкін, Наталля Піневіч, Алесь Фалей і Настасся Патворава — прыехалі ў Чарнагорыю ў пачатку сакавіка.

І ў Мінск павінны былі вярнуцца не пазней за 3 красавіка. Але зараз іх ад'езд адкладаецца як мінімум на 20 дзён, бо на час каранціну авіязлучэнне спынена.

Зрэшты, дзіўная справа: настрой ва ўсіх мастакоў, як паведаміў нам сын Аляксея Марачкіна, які трымае сувязь з групай, шыкоўны. Ігар Марачкін падзяліўся такімі сямейнымі навінамі:

— Бацька з галавой сышоў у працу. Ён, праўда, схуднеў, але затое як добра выглядае! Усё таму, што ходзіць па гарах, п'е хатняе вінаграднае віно і не есць салодкага, як у Мінску прывык: зефір, разынкі і вафлі. Да мора няблізка, трэба спускацца дзесяць кіламетраў. Так, у іх распараджэнні ёсць аўтамабіль, але ў машыне можна ехаць толькі па двое: кіроўца і пасажыр на заднім сядзенні. Такія цяпер у Чарнагорыі правілы. Наогул краіна з-за віруса абязлюдзела: гасцініцы на ўзбярэжжы не працуюць, кафэ зачыненыя, дарогі на пляж перакрыты. Застаюцца толькі горы. Дарэчы, дзень таму там выпаў вялікі снег. Бацька радуецца: нарэшце з кветак, з нацюрмортаў ён пяройдзе на зімовыя краявіды. Засумаваў па снезе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён1

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА29

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць