Эканоміка33

Сітуацыя: гатэль не вяртае грошы за адмененае браніраванне. Расказваем, як іх можна выбіць праз банк

Праз пандэмію каранавіруса многія турысты адмянілі свае паездкі і спрабуюць вярнуць грошы, сплачаныя за браніраванне. Калі не ўдаецца дамовіцца з гатэлем ці перавозчыкам напрамую, можна ўладзіць сітуацыю праз банк.

Гаворка ідзе пра такую працэдуру як chargeback («зваротны плацеж»). Яе сэнс такі: калі кліент аплаціў па картцы паслугу, але яму яе не прадаставілі, ён з прэтэнзіяй звяртаецца ў банк. Высылае доказы, банк разбіраецца з фірмай ці арганізацыяй, якая не выканала свае абавязкі, і вяртае грошы.

«Наша Ніва» пацікавілася, ці ёсць такі сэрвіс у беларускіх банкаў.

У некалькіх установах пацвердзілі, што такую паслугу аказваюць.

«Кліент звяртаецца да нас з заявай, дадае копіі квіткоў, рахункаў і доказы, што паслуга не была яму аказаная», — тлумачаць у «Пріорбанку».

У «Альфа-Банку» таксама могуць ініцыяваць зваротны плацеж.

«Кожны запыт па спрэчнай аперацыі мы разглядаем індывідуальна, у адпаведнасці з правіламі міжнароднай аплатнай сістэмы — Visa ці Mastercard. Аформіць заяўку і падаць дакументы, якія пацвярджаюць аперацыю, можна дыстанцыйна або ў аддзяленні. Калі банк знайшоў падставы, каб вярнуць грошы, кліенту варта звярнуцца ў аддзяленне і запоўніць неабходныя дакументы. У некаторых выпадках ёсць магчымасць адправіць па электроннай пошце сканы папер і вырашыць пытанне дыстанцыйна», — апісваюць парадак у «Альфа-Банку».

У «Беларусбанку» расказваюць, што са зваротнымі плацяжамі іх спецыялісты сутыкаюцца штодзень.

«Як правіла, банк ініцыюе дадзеную працэдуру па міжнародных аперацыях, у тым ліку праведзеных на замежных сайтах. Напрыклад, вы аплацілі тавар ці паслугу, але не атрымалі іх, і ў вас ёсць дакументы, якімі можна гэта пацвердзіць. Ініцыяваць працэдуру апратэставання аперацыі банк можа на працягу 120 дзён з моманту неаказання паслугі альбо запланавай даты дастаўкі тавара», — кажуць у банку.

Для гэта трэба падаць заяву, апісаць сітуацыю і прыкласці дакументы, якія даказваюць, што вы спрабавалі вырашыць праблему (адмена браніравання, перапіска).

«Варта адзначыць, што па рэкамендацыях плацежных сістэм трымальнік карткі павінен спрабаваць вырашыць спрэчную сітуацыю наўпрост з арганізацыяй гандлю і сэрвісу, якая павінна была аказаць паслугу або даставіць тавар», — дадаюць у «Беларусбанку».

Сутнасць працэдуры такая: калі ўмоўны гатэль не вярнуў вам грошы, банк з неабходнымі дакументамі звяртаецца з прэтэнзіяй да таго банка, які абслугоўвае гатэль. І той другі банк павінен даказаць, што паслуга вамі была атрымана або што адмова ад паслугі суправаджаецца прымяненнем штрафных санкцый. Не дакажа — вяртае сродкі.

Час разбіральніцтва залежыць ад тэрмінаў, вызначаных плацёжнымі сістэмамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць