Эканоміка11

Мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы прапануецца ўвесці ў Беларусі

У Беларусі падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае магчымасць адтэрміноўкі па выплаце арэнднай платы, а таксама мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Дакумент распрацаваны Дзяржкаммаёмасцю для аказання падтрымкі суб'ектам прадпрымальніцтва, чыя дзейнасць можа найбольш пацярпець ад эпідэміялагічнай сітуацыі (турыстычныя і транспартныя паслугі, гасцінічны і санаторны бізнэс, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі і інш.).

Нормы ўказа будуць распаўсюджаны на арандатараў (пазыкаатрымальнікаў) нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

У прыватнасці, праектам указа прадугледжваецца даванне па заяве арандатара да 30 верасня 2020 года адтэрміноўкі па арэнднай плаце за карыстанне нерухомай маёмасцю (кампенсацыі расходаў, звязаных з яе ўтрыманнем і эксплуатацыяй).

Арэндадаўцам (пазыкадавальнікам) нерухомай маёмасці пры даванні арандатарам такой адтэрміноўкі таксама прапануецца ўстанавіць адтэрміноўку па арэнднай плаце за зямлю, падатку на зямлю і на нерухомасць з растэрміноўкай па 31 снежня 2020 года.

Мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы праектам указа прадугледжваецца на тэрмін да 30 верасня 2020 года.

Акрамя таго, дзяржаўным юрыдычным асобам прапануецца даць права даваць пакупнікам, якія ажыццяўляюць такія «ўразлівыя» віды дзейнасці, а таксама якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву, да 30 верасня 2020 года адтэрміноўку па аплаце дзяржмаёмасці, прададзенай з растэрміноўкай.

Адтэрміноўка даецца пакупніку на тэрмін, пазначаны ў яго заяве. Пагашэнне пакупніком сумы адтэрміноўкі праводзіцца штомесяц роўнымі долямі з 1 кастрычніка па 31 снежня 2020 года. Працэнты за карыстанне адтэрміноўкай і растэрміноўкай прапануецца не налічваць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць