Літаратура11

«Акадэмкніга» прапануе: падборка кніг пра вірусы

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

Майкл Кордингли. Вирусы. Драйверы эволюции. Друзья или враги?

Вірусы з'яўляюцца найбольш пашыранымі біялагічнымі аб'ектамі на Зямлі. Тэхнічна яны не жывыя, але, як інфекцыйныя сродкі генетычнай інфармацыі, яны валодаюць выдатнай здольнасцю ўрывацца, размнажацца і развівацца ў жывых клетках.

Сінтэзуючы вялікі аб'ём нядаўніх даследаванняў, Майкл Кордынглі выходзіць за рамкі нашага знаёмства з віруснымі інфекцыямі, каб паказаць, як вірусы стымулююць эвалюцыйныя змены ў арганізме гаспадароў, фармуюць глабальныя экасістэмы і ўплываюць на кожную сферу жыцця. Кордынглі тлумачыць, якім чынам вірусы адказныя за стварэнне многіх небяспечных бактэрыяльных, устойлівых да лекаў захворванняў. Але ўсё не так безнадзейна. Аўтар паказвае, што мы можам адаптавацца, абмежаваўшы наступствы вірусных інфекцый.

Соня Шах. Пандемия. Мировая история смертельных вирусов 

У апошнія 50 гадоў больш за 300 інфекцыйных захворванняў узнікалі ўпершыню або паўторна на новых тэрыторыях. Эксперты усяго свету напружана рыхтуюцца да руйнавальнай смяротнай эпідэміі.

У кнізе «Пандэмія», уганараванай прафесійнымі ўзнагародамі, навуковая журналістка Соня Шах паказвае, як яна можа адбыцца, праводзячы паралелі паміж халерай — адным з найбольш небяспечных і страшных патагенаў ў свеце — і новымі захворваннямі, што падпільноўваюць нас сёння. Апісваючы этапы драматычнага шэсця халеры — ад бяскрыўднага мікроба да пандэміі, здольнай змяніць свет, Шах распавядае пра патагены, якія ідуць за ёй следам — аж да новых, нябачаных раней забойцаў, якія з'яўляюцца на кітайскіх прадуктовых рынках, у хірургічных палатах Дэлі, у трушчобах Порт-о-Прэнса і на гарадскіх ускраінах Усходняга ўзбярэжжа.

Александр Мясников. Инфекции. Почему врага нужно знать в лицо и как не поддаться панике во время новой вспышки эпидемий

У свеце з'яўляюцца новыя інфекцыі. А ўсё новае, як вядома, палохае. Як абараніць сябе, сваіх дзяцей і родных? Якія меры прымаць для прафілактыкі і лячэння? Як не выдаткаваць грошы намарна, узбагаціўшы фармкампаніі? Як не паддавацца паніцы? Доктар Мяснікоў падрабязна распавядае пра тое, што неабходна ведаць аб інфекцыях.

Уильям Ли. Защищенный геном. Научно обоснованная программа активации 5 защитных функций организма, которая позволит избежать инфекций и поможет справиться с заболеваниями

Доктар Лі - паспяховы доктар і навуковец, чые працы ўносяць выдатны ўклад у разуменне генетычных, малекулярных і клетачных механізмаў, што ляжаць у аснове здароўя і хваробы. Яго даследаванні дазволілі клініцыстам стварыць эфектыўныя таргетыўныя прэпараты, скіраваныя на прафілактыку, кантроль і ліквідацыю захворванняў, што, у сваю чаргу, паклала пачатак сучаснай эры «дакладнай медыцыны».

Игорь Прокопенко. Коронавирус. Вирус-убийца

Адкуль узяўся невядомы навуцы вірус? Ці ёсць падставы казаць, што сапраўдная колькасць ахвяр новага каранавіруса — у дзесяткі разоў большая, і яна будзе імкліва расці? Ці можа чалавецтву пагражаць смяротная пандэмія?.. Кніга напісаная расійскім тэлевядучым Ігарам Пракапенкам у суаўтарстве з лекарамі, біёлагамі і нават супрацоўнікамі выведкі.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць