Грамадства3434

Лукашэнка хоча паставіць на «Паланэзы» ядзерныя боегалоўкі

Пасля нарады ў Лукашэнкі па пытаннях ракетнай вытворчасці дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што «разглядаюцца пытанні» аснашчэння беларускіх сістэм «Паланэз» ракетамі з ядзернымі боегалоўкамі. Забеспячэнне «Паланэзаў» ядзернай зброяй стала б вялікім крокам у кірунку ядзернага статуса Беларусі, па аналогіі з Паўночнай Карэяй.

Ракетны комплекс «Паланэз». Скрыншот з відэа

«Сёння гэта сучасны комплекс. Далёкасць ракеты была 200 км, сёння гэта ракеты [далёкасцю] 300 км. Гэта высокадакладная зброя. Вядома ж, любая зброя патрабуе карэкціроўкі, унясення змяненняў. Пытанні ўжо ставяцца аснашчэння гэтых ракет ядзернымі боегалоўкамі. І як інтэграваць тэхналогіі «Арэшніка», можа быць, у нейкія ракеты сумесныя», — сказаў сакратар Рады бяспекі.

Вальфовіч сцвярджае, што гэта адказ на развіццё ракетных тэхналогій у краінах НАТА: «Мы глядзім, як нашы суседзі, заходнія краіны, амерыканцы ствараюць аналагічныя комплексы з далёкасцю 600 і больш кіламетраў. Вядома ж, трэба паспяваць і ісці ў гэтым кірунку».

Устаноўка ядзерных ракет на «Паланэзы» прывяла б да таго, што ў беларускіх вайскоўцаў з'явіўся б кантроль над гэтымі ядзернымі ракетамі. А гэта ўжо парушэнне міжнародных дамоў.

У Расіі заяўлялі, што ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі будзе складзіравацца, а поўны кантроль над ёй будзе захоўвацца выключна за расійскім кіраўніцтвам. Пры гэтым Лукашэнка некалькі разоў казаў, што Расія зможа прымяняць ядзерную зброю, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, па яго ўзгадненні з Пуціным.

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Паланэз-М» мае дальнасць дзеяння да 300 км.

Пачынаючы з 2016 года, распрацоўкай займалася прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі» па заказе Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта. Першыя баявыя стрэльбы з новага комплексу адбыліся ў лістападзе 2017 года.

Комплекс уключае баявую машыну, машыну кіравання, транспартна-зарадную машыну і машыну тэхнічнага абслугоўвання. Усе элементы пабудаваны на шасі высокай праходнасці беларускіх вытворцаў (МЗКТ і МАЗ). 

Сістэма «Паланэз-М» здольная за лічаныя хвіліны падрыхтавацца да стральбы і нанесці залп з васьмі ракет. Сярод асноўных характарыстык — дальнасць стрэльбы да 300 км, час поўнага залпу — 1 хвіліна, магчымасць індывідуальнага навядзення ракет на 8 асобных цэляў з адной машыны.

Аснашчэнне «Паланэзаў» ядзернай зброяй стала б вялікім крокам у кірунку ядзернага статуса Беларусі, па аналогіі з Паўночнай Карэяй. Гэта прывяло б да эскалацыі гонкі ўзбраенняў у рэгіёне і выклікала б адказ краін НАТА. 

Каментары34

  • Лукоўскія
    21.08.2025
    Відавочна што маскалі пачалі вам перашкаджаць наладжваць адносіны з Захадам
  • Штольц
    21.08.2025
    Прилетит вдруг фламинго... и внезапно покажет...
  • ваван
    21.08.2025
    опа.. Кто то хочет в клуб с Северной Кореей... САМ себе нарисовал мишень.... Никто цыцкаться как с Рашкой не будет.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць