У Расіі пацыенты ўцяклі з псіхлячэбніцы, узяўшы ў закладнікі медсястру ВІДЭА
Відэакамеры знялі момант, як пацыенты, што ўцяклі з псыхіятрычнай бальніцы ў Іркуцку (РФ), узялі ў закладнікі медсястру, піша ria.ru.
На кадрах відаць, як мужчына спачатку падыходзіць да супрацоўніцы бальніцы і яе калегі, пасля чаго хапае жанчыну за шыю. Затым да іх падбягаюць яшчэ некалькі мужчын, адзін з якіх патрабуе ключы ў супрацоўніка медыцынскай установы. Ён аддае іх, а пацыенты разам з узятай у закладнікі медсястрой сыходзяць далей па калідоры бальніцы.
Раней паліцыя Іркуцкай вобласці паведаміла, што шэсць пацыентаў абласной псіхіятрычнай бальніцы здзейснілі ўцёкі. Ім ад 19 да 28 гадоў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары