Усяго патроху22

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ

У заказніку «Сярэдняя Прыпяць» вельмі вялікая шчыльнасць гнездавання чорных буслоў — 28‑32 пары на 100 квадратных кіламетраў. Гэта адзін з самых вялікіх паказчыкаў у Еўропе. На адным з гнёздаў сёлета паставілі gsm-камеру, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота з камеры, пастаўленай Паўлам Пакулем

Gsm-камеру на адным з гнёздаў чорных буслоў паставіў сёлета супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра біярэсурсаў НАН Беларусі Павел Пакуль.

Днямі з яе прыйшла фатаграфія, на якой бачна, што ў гняздзе ўжо чатыры яйкі.

Дзякуючы гэтай камеры на працягу сезона можна сачыць за жыццём у гэтым палескім гняздзе.

Чорны бусел, які, у адрозненне ад белага, стараецца пазбягаць людзей і селіцца ў максімальна глухіх і цяжкадаступных мясцовасцях, быў выбраны беларусамі птушкай 2026 года. 

Каментары2

  • ●
    03.05.2026
    Я не втему . У меня на даче черный дятел . Снес две здоровые сосны . На здоровом стволе , с 0 долбит , только щепки летят . Остаются только стенки по 1 см . Потом минимальный ветер и дереву кабздец .Взялся за 3ю . Что делать ?
  • Кхе
    22.05.2026
    ●, што рабіць з сінім дзятлам? Спілаваў і рапрадаў палову лясоў. Толькі ўздоўж дарог для дэкарацыі пакідае сценкі па 10м. Лясам кабздзец.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць