Расія можа атрымаць дадатковыя 2,67 млрд даляраў праз вайну ЗША і Ірана
Бюджэт Расіі можа атрымаць каля 2,67 млрд даляраў дадатковых даходаў на фоне росту цэн на нафту, расказаў «Весцям» міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў. Прыкладна столькі бюджэт недаатрымаў за апошнія два месяцы.

Цэны на нафту пасля пачатку вайны паміж Іранам і ЗША рэзка выраслі з-за перакрыцця Армузскага праліва. Кошт бараля на таргах у канцы красавіка перавышаў узровень $120, піша РБК.
У сакавіку даходы Расіі ад нафтаэкспарту выраслі амаль удвая, да $19 млрд, вынікае са штомесячнай справаздачы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА). Bloomberg піша, што Расія атрымала ад экспарту нафты больш прыбытку, чым падчас скачка цэн на нафту пасля пачатку вайны ва Украіне.
У пачатку 2026 года каціроўкі Urals апускаліся ніжэй за $40 за бараль. Аднак ужо ў красавіку цана расійскай нафты вырасла да максімуму за 13 гадоў, да $116 за бараль.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары