Усяго патроху22

Адрэзалі ад Ломаця

КДБ і МУС працягваюць ваяваць з Камітэтам дзяржкантролю. Новыя гучныя арышты.

КДБ і МУС працягваюць ваяваць з Камітэтам дзяржкантролю. Новыя гучныя арышты.

На мінулым тыдні стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка вырашыў працягнуць яшчэ на пяць гадоў знаходжанне на дзяржаўнай службе старшыні КДК Зянона Ломаця.

Адначасова з гэтым МУС і КДБ пачалі рэалізацыю аператыўных мерапрыемстваў наконт службовых асобаў КДК. У выніку адзін за адным былі затрыманыя спачатку начальнік аддзялення арганізацыі аператыўна‑вышуковай дзейнасці УДФР КДК РБ па Мінскай вобласці і г.Мінску, а потым начальнік Пінскага міжрайаддзела УДФР КДК па Брэсцкай вобласці.

Як вядома, старшыні КДК Зянону Ломацю ўжо споўнілася 65 гадоў, а значыць, ён дасягнуў пенсійнага ўзросту і павінен вызваліць месца больш маладому пераемніку.

Аднак ужо ў лютым у Адміністрацыю прэзідэнта пайшлі дакументы на прызначэнне намеснікам старшыні КДК Віктара Пісарыка, які цяпер займае пасаду дарадцы З.Ломаця. Пасля гэтага ў МУС і КДБ захваляваліся.

Бо В.Пісарык, нягледзячы на тое што займае ўсяго толькі пасаду дарадцы, па сутнасці з’яўляецца другім чалавекам у КДК.
Можна таксама сказаць — першым. Менавіта ён і вызначае палітыку КДК, падказваючы З.Ломацю асноўныя хады і раскрываючы ўнутраныя змовы. Прызначэнне В.Пісарыка намеснікам старшыні КДК азначала бы, што З.Ломаць нікуды не сыдзе. Гэта і пацвердзілася на мінулым тыдні, калі прэзідэнт вырашыў працягнуць тэрмін дзяржслужбы старшыні КДК яшчэ на пяць гадоў. Хаця і В.Пісарык, адносна якога летась таксама распачыналася крымінальная справа, ‑‑ асоба, якая сама па сабе выклікае вельмі шмат негатыўных эмоцыяў у МУС і КДБ.

Першым своеасаблівы падарунак З.Ломацю зрабіла МУС, якое правяло вельмі паспяховую аперацыю па выяўленні атрымання хабару чалавекам, які адказвае за аператыўную работу Упраўлення ДФР КДК па Мінскай вобласці і г.Мінску. Прычым рэдкі выпадак: аперацыя была здзейснена так прафесійна, што аператыўнікам Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінаблвыканкама спярша ўдалося ўзяць пасярэднікаў, а потым праз іх з дапамогай Галоўнага ўпраўлення аператыўна‑вышуковай дзейнасці выйсці на атрымальніка хабару.

Як распавялі ў пракуратуры Мінскай вобласці, 19 сакавіка на тэрыторыі спартыўнай базы Федэрацыі прафсаюзаў быў затрыманы намеснік дырэктара ААТ «Тарыфкрэмбуд», які падбіваў двух бізнэсоўцаў да давання 10 тыс. даляраў службовым асобам УДФР КДК па Мінскай вобласці і г.Мінску. Пры атрыманні 8 тыс. даляраў пасярэднік быў затрыманы. З ім сталі сур’ёзна працаваць, у выніку чаго атрымалі згоду на ўдзел у далейшых аператыўна‑вышуковых мерапрыемствах. А далей ўсё прайшло прыгожа, можна нават сказаць, класічна.

На наступны дзень каля будынку УДФР па Мінскай вобласці і г.Мінску па вул.П.Броўкі пра атрыманні 8 тыс. даляраў быў затрыманы маёр Андрэй Касьянаў, які займае пасаду начальніка арганізацыі АРД у пазначаным ўпраўленні. Быццам грошы ён атрымаў за здзяйсненне загадзя незаконных дзеянняў па вырашэнні пытанні аб спыненні крымінальнага пераследу адносна двух мінскіх бізнэсоўцаў. Усю аперацыю азмрочыла толькі адно: на момант перадачы грошай матэрыялы адносна бізнэсоўцаў пайшлі ў пракуратуру, а значыць, А.Касьянаў ужо не меў магчымасці прымаць па іх рашэнні. Тым не менш пракуратура Мінскай вобласці распачала супраць затрыманага крымінальную справу па ч.2 арт.430 КК РБ (атрыманне хабару ў буйным памеры).

Гісторыя з арыштам начальніка Пінскага міжрайаддзелу УДФР па Брэсцкай вобласці ахутана таямніцай. Вядома толькі, што па ім аператыўныя мерапрыемствы праводзілі супрацоўнікі КДБ. Нібыта начальніку аддзелу прад’явілі абвінавачванне па адным з самых цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу ‑‑ 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй).

То, што цяпер адбываецца паміж МУС, КДБ і КДК, — гэта барацьба сілавікоў за сферы ўплыву.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць