Грамадства1616

Як адна з баптысцкіх цэркваў стала ачагом каранавіруса ў Мінску

«Наша Ніва» пісала, што ў царкве евангельскіх хрысціян баптыстаў «Святло Евангелля» 16 красавіка памёр 69-гадовы вахцёр і ахоўнік Ігар Пятроў. Ягоны сын Ігар сцвярджае, што адной з прычын смерці мужчыны стала захворванне COVID-19.

Фота Надзеі Бужан.

Пасля гэтай публікацыі ў «Нашу Ніву» звярнулася некалькі чалавек, якія падзяліліся тым, што адбываецца ў гэтай царкве.

Найперш заўважым, што з пнеўманіяй, а таксама, магчыма, з каранавірусам у бальніцы знаходзіцца прасвітар царквы Павел Абравец. «Наша Ніва» дазванілася да святара, але ён сказаў, што не ведае, з кім размаўляе, таму параіў прыехаць да яго ў бальніцу, нягледзячы на тое, што туды не пускаюць.

Доўгі час, калі прасвітар ужо адчуваў сябе блага, ён працягваў хадзіць у царкву. Гэта частка ягонай жыццёвай філасофіі: праца і вера перадусім, а хваробы адступяць.

Павел Абравец. Скрын з youtube.com.

Калі спыніцца на партрэце Паўла Абраўца, то стануць зразумелыя некаторыя ягоныя погляды. Яму 67 гадоў, родам з Лунінецкага раёна — з той мясцовасці на Палессі выйшла мноства пратэстанцкіх пастараў, як і праваслаўных святароў. Нарадзіўся ў сям’і вернікаў, у бацькоў было 11 дзяцей. Прасвітарам у царкве «Святло Евангелля» служыць з далёкага 1991 года.

Гэта чалавек яшчэ старой, дысідэнцкай загартоўкі. Павел Абравец прайшоў праз час, калі службы і абрады былі пад забаронамі. Менавіта таму сёння для яго важна не спыняць богаслужэнні пры любых абставінах. Бо пастар ужо прайшоў праз час, калі сходы вернікаў забараняліся, таму ён хваравіта рэагуе на магчымае часовае закрыццё пры любых умовах. Гэта адна з ключавых дактрын Абраўца.

Пры ім «Святло Евангелля», якое размешчана ў Заводскім раёне Мінска, стала адным з найбольш уплывовых баптысцкіх асяродкаў Мінска. Пры замежнай дапамозе атрымалася пабудаваць гмах на вуліцы Райніса. Пры царкве дзейнічаюць папулярныя курсы англійскай мовы, праз якія місіянеры з ЗША і Канады нясуць Божае слова. Праз гэтыя курсы ўжо прайшлі тысячы людзей. Важным штрыхом з’яўляецца якраз тое, што ў царкве шмат людзей з іншых краін, якія стала жывуць у Беларусі.

Амаль ва ўсіх пратэстанцкіх цэрквах, каб не дапусціць кіравання аднаго чалавека, існуюць рады, якія і вызначаюць жыццё грамады. Рашэнні прымаюцца не аднаасобна, а калегіяльна. Што тычыцца «Святла Евангелля», то тут склалася досыць спецыфічная сітуацыя, калі «рада нібыта і існуе, але ўплыў яе прыкладна гэткі ж, як Палаты прадстаўнікоў», кажа адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы».

Сімптомы каранавіруса [страта нюху і смаку, хвалепадобнае цячэнне тэмпературы, кашаль] назіраліся ў многіх прыхаджан царквы яшчэ ў сакавіку. Вядома, што Ігар Пятроў — гэта не адзіная смерць ад каранавіруса ў акружэнні царквы. Ад гэтай жа хваробы памёр муж піяністкі «Святла Евангелля». Пры гэтым усё ж адзначым, што сам мужчына не быў членам царквы.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на гэты момант з каранавірусам ці падазрэннем на яго шпіталізавана некалькі дзясяткаў прыхаджан. Некаторыя ўжо паспелі вылечыцца.

Пра сітуацыю ў царкве «Святло Евангелля» «Наша Ніва» распытала епіскапа, старшыню Саюза Евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі Леаніда Міховіча. «У мяне няма поўнай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў царкве. Я ведаю, што там адбываюцца і анлайн-богаслужэнні разам са звычайнымі. Людзі прыходзяць, работа ідзе, царква адкрытая. Так, нехта хварэў там [на каранавірус — «НН»], былі выпадкі», — адзначае Леанід Міховіч.

Леанід Міховіч. Фота baptist.by.

Што тычыцца стану здароўя Паўла Абраўца, то Леанід Міховіч кажа: «Я з ім пару дзён таму гаварыў, ён быў у добрым стане. Можа, ён і хварэў, — кашляў, тэмпература была, — але цяпер някепска сябе адчувае. Цэркваў шмат, я ўсяго не ведаю, але, каб нешта было сур’ёзнае, то быў бы ў курсе».

«Усё, што неабходна праводзілі. І дэзынфікуюць, і мыюць. Усе цэрквы атрымалі рэкамендацыі ад Міністэрства аховы здароўя. Там абазначана, што трэба рабіць, як праводзіць сходы. Дастаткова шмат цэркваў перайшлі на час у анлайн», — кажа Міховіч.

Ён прызнае, што кожная царква сама прымае рашэнне ў сённяшніх умовах, як ёй сябе паводзіць. «Калі ўмовы дазваляюць, нормы выконваюцца, то сходы праводзяцца». Пра выпадак са смерцю вахцёра Ігара Пятрова кіраўнік саюза ЕХБ чуў. «Канечне, гэта рэдкі выпадак, усе чулі», — прызнаецца ён.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць