Паслу Беларусі ў Кітаі Анатолю Тозіку вынесена Падзяка кіраўніка дзяржавы. Такой ацэнкі дыпламат заслужыўся за «плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, паведаміла БЕЛТА.
Узнагарода знайшла Тозіка, трэба думаць, за арганізацыю ўгоды «своп» з Кітаем, якая зменшыць выкарыстанне валюты краінай. Беларусь разам з Інданэзіяй, Малайзіяй і яшчэ некалькімі дзяржавамі стала адной з першых у свеце краінаў, што падпісалі такое пагадненне з Кітаем.
Каментары