Грамадства44

Другая смерць у ДК Лёзна — за два тыдні згарэла 49-гадовая дырыжорка

49-гадовая Антаніна Слінькова разам з мужам жыла ў аграгарадку Зубкі Лёзненскага раёна. Яна працавала ў мясцовым доме культуры, была галоўным дырыжорам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і адраджала традыцыі інструментальнага фальклору.

Фота з сацыяльных сетак.

Пра тое, што здарылася, расказаў яе сын Арцём.

Увечары 23 красавіка ў жанчыны з'явілася тэмпература — 37,3. Яна выпіла таблетку, каб збіць яе, а на наступны дзень папрасіла сына адвезці яе ў раённую бальніцу праверыцца. Флюараграфія паказала аднабаковую пнеўманію.

«Мы спачатку не хваляваліся. Дактары казалі, што нічога страшнага, гэта лёгка лечыцца», — згадвае сын.

Але 29 красавіка Антаніну ўжо з двухбаковай пнеўманіяй перавялі ў Віцебскую абласную бальніцу. Увялі ў медыкаментозны сон і падключылі да апарата ШВЛ, чысцілі кроў. Стан жанчыны заставаўся стабільна цяжкі. 6 мая яна памерла. 

«Ці быў у яе каранавірус, ніхто не сказаў. Бацька і я (бо прыязджаў да сям’і на выходныя) рабілі тэсты — у нас адмоўныя. Як толькі прыйшлі вынікі, мы выйшлі з самаізаляцыі. Але хутчэй за ўсё ў мамы быў каранавірус. Не магла яна ад звычайнай пнеўманіі згарэць за два тыдні. Не было ў яе ніякіх хранічных захворванняў, яна пастаянна была на ўпэўненай хадзе. Мама магла за дзень усе клубы Лёзненскага раёна аб’ездзіць, была вельмі энергічная», — кажа сын.

Дзе жанчына магла заразіцца, ён не ведае. Кажа, яна кожную раніцу ездзіла на цягніку на працу ў Віцебск, магла і там падхапіць.

На пахаванні жанчыны прысутнічалі родныя і аднавяскоўцы. Сабрацца на развітанне з Антанінай медыкі не забаранялі.

«Але калі мы з морга яе забіралі, труна была закрытая, і больш яе не адкрывалі. Яе там запакавалі ў пакет, не ведаю, як гэта правільна сказаць», — спрабуе падабраць словы сын.

Сям’я дагэтуль не можа паверыць, што Антаніны так хутка не стала.

«У гэтым месяцы яна павінна была стаць двойчы бабуляй, у маі ў яе з татам гадавіна вяселля. Такія планы былі…» — смуткуе Арцём. 

Гэта не першая смерць для Лёзненскага цэнтра культуры. Два тыдні таму памёр рэжысёр народнага тэатра Генадзь Цыганкоў. У яго была двухбаковая пнеўманія і каранавірус.

«Сына на пахаванне не пусцяць». У Лёзне ад пнеўманіі памёр рэжысёр тэатра

Каментары4

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў10

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір1

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход22

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

Лукашэнка прапанаваў фермеру з-пад Турава закласці сады пад Мінскам5

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў10

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць