Грамадства119119

Рэкорд для альтэрнатыўнага кандыдата. Колькасць людзей, якія запісаліся ў ініцыятыўную групу Бабарыкі, набліжаецца да 10 тысяч

Банкір і мецэнат Віктар Бабарыка абвясціў, што да яго ініцыятыўнай групы далучылася ўжо 9000 чалавек. Гэта рэкордная лічба для альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты.

Аляксандр Лукашэнка дакляраваў ініцыятыўную групу ў складзе 11 тысяч чалавек.

Мяркуючы па запісах у сацыяльных сетках мецэната, да Бабарыкі запісваюцца прыхільнікі перамен з розных сацыяльных груп, лічачы яго самай перспектыўнай альтэрнатывай Аляксандру Лукашэнку, які фактычна самадзяржаўна кіруе Беларуссю ўжо 26 гадоў.

Бабарыка, які спрабуе аб'яднаць вакол сябе шырокую кааліцыю розных сілаў, пакуль не публікаваў сваёй праграмы. На гэтым этапе тое забаронена выбарчым заканадаўствам. Сваёй мінулай дзейнасцю ён стварыў сабе рэпутацыю чалавека, якому неабыякавыя нацыянальныя каштоўнасці і правы чалавека. У той жа час яго ўспрымаюць як эканамічнага прагматыка, здольнага выбудаваць адносіны з Расіяй. Бабарыка доўгі час быў паспяховым менеджарам банка, што для многіх уяўляецца вырашальным плюсам у сітуацыі, калі Беларусь ператварылася ў адну з найбяднейшых краін Еўропы і стаіць перад неабходнасцю змагання з каранавірусам.

Акрамя Бабарыкі, намер кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку заявілі былы дыпламат, кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала (яго ініцыятыўная група складае 555 чалавек) і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, прадпрымальніца Ганна Канапацкая (група 1200 чалавек). 

Мікалай Статкевіч і яго паплечнікі падалі на рэгістрацыю дзясяткаў ініцыятыўных груп, каб весці агітацыю супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Асаблівую ўвагу прыцягнуў самы папулярны ў краіне відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. Гэтага гомельскага прадпрымальніка, жорсткага крытыка Аляксандра Лукашэнкі, арыштавалі напярэдадні абвяшчэння выбараў, каб ён не мог падаць сваёй заяўкі. Тады замест яго сваю кандыдатуру вылучыла ягоная 38-гадовая жонка Святлана Ціханоўская.

Таксама на выбары ідуць спарынг-партнёры прэзідэнта Алег Гайдукевіч і Андрэй Дзмітрыеў.

У сваю ініцыятыўную групу Бабарыка набірае людзей праз сацыяльныя сеткі. У пятніцу ён падаў у Цэнтрвыбаркам 5600 подпісаў. Па законе ён мае права дапоўніць спіс групы да вечара нядзелі.

Чытайце таксама: Жонка загінула, дачка ў Аўстраліі. Што вядома пра сям’ю Віктара Бабарыкі 

Паглядзіце, у якім доме жыве Віктар Бабарыка ШМАТ ФОТА

Каментары119

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

Усе навіны →
Усе навіны

Эрдаган сказаў Пуціну, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але падкрэсліў неабходнасць спынення агню1

«Атмасфера свята»: самы вялікі чырвона-зялёны сцяг неслі па Мінску ў грабавой цішыні ВІДЭА24

«Два пракуроры» Лазніцы — гэта чысты Кафка2

У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі9

Лукашэнка не прыехаў на святкаванне Дня дзяржаўнай сімволікі — замест сябе адправіў Турчына5

«Лукашэнка сакрэтна вызваліў «фірму» сына ад падаткаў». Belpol выпусціў расследванне пра Прэзідэнцкі спартыўны клуб11

Вольга Лойка прапанавала «закон Ціханоўскай» для чыноўнікаў і патлумачыла, што гэта такое10

Па Мінску сёння нясуць чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Дзеля гэтага перакрылі праспект Пераможцаў21

Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць