Здарэнні

Затрыманыя ўдзельнікі схемы «Алё, мама!», у тым ліку непаўналетні

У міліцыю звярнуўся мінчук, 77-гадовую маці якога падманулі тэлефонныя ашуканцы. Пенсіянерка перадала кур’еру больш за 120 тысяч рублёў зберажэнняў для «выратавання» сына, паведамляе прэс-служба МУС.

Аператыўнікі ўстанавілі асобы і затрымалі ўсіх памочнікаў махляроў. Пасыльнымі аказаліся двое пінчан 17 і 18 гадоў. Па ўказанні куратара яны прыехалі ў сталіцу на першае «заданне».

Забраўшы грошы, спакавалі іх у скрынку з-пад абутку і адправілі праз службу дастаўкі. Свой ганарар патрацілі на куплю гаджэтаў і адзення.

Наступным звяном у злачынным ланцужку аказалася 20-гадовая студэнтка сталічнага каледжа. Дзяўчына атрымала пасылку і перадала наяўныя 53-гадоваму мінчаніну, які абмяняў іх на крыптавалюту і адправіў арганізатарам схемы.

Следчымі заведзеныя крымінальныя справы.

Каментары

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць