Усяго патроху33

«А-100» прывезла з Кітая больш за 100 000 масак, акуляраў і тэрмометраў

Буйная партыя сродкаў індывідуальнай абароны, набытая групай кампаній «А-100», прыбыла ў Мінск для размеркавання па медыцынскіх установах. Грузавы самалёт з Кітая даставіў гуманітарны груз, які змяшчае больш за 100 000 масак, а таксама акуляры і інфрачырвоныя тэрмометры.

Каштоўны груз набыла і прывезла ў Мінск група кампаній «А-100». Ёй удалося знайсці вытворцу ў Кітаі і дамовіцца аб прамой пастаўцы. Акрамя масак, у партыю ўвайшлі 100 інфрачырвоных тэрмометраў і 1000 ахоўных акуляраў для медыкаў. Агульны памер спонсарскай дапамогі з боку «А-100 Дэвелапмент» за перыяд сакавік — май бягучага года перавысіў 500 000 рублёў.

Медыцынскія вырабы прызначаныя для сістэмы аховы здароўя. Іх атрымаюць бальніцы ў Мінску і рэгіёнах. У першую чаргу яны прызначаныя для абароны медыкаў, якія абследуюць і лечаць хворых з COVID-19. Сродкі індывідуальнай абароны будуць размеркаваныя паміж Мінскай цэнтральнай раённай бальніцай, Мінскай абласной клінічнай бальніцай і ДУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» прапарцыйна патрэбе кожнай установы аховы здароўя.

Кампанія пачала аказваць дапамогу сістэме аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса ў пачатку сакавіка 2020 года. За гэты час «А-100» пастаўляла медыцынскія вырабы і сродкі індывідуальнай абароны, а таксама аказвала прамую спонсарскую дапамогу. Так фінансавую падтрымку атрымалі Мінская цэнтральная раённая бальніца, Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Акрамя таго, на заправачных станцыях «А-100» было выдадзена больш за 6000 бясплатных абедаў медыкам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць