Свет

Ад сёння ў Літве мякчэе каранцін: дазволены мерапрыемствы, адкрываюцца межы

© DELFI / Andrius Ufartas

З панядзелка ў Літве пачынаецца новы этап змякчэння ўмоў каранціну: дазваляюцца масавыя мерапрыемствы, адкрываюцца межы для большай колькасці замежнікаў, у некаторыя школы вернуцца вучні 5-11 класаў, піша Delfi.lt.

З 1 па 15 чэрвеня ў мерапрыемствах на адкрытай прасторы могуць удзельнічаць не больш за 300, а ў закрытай — 100 чалавек. Пазней колькасць гледачоў павялічыцца. На ўсіх мерапрыемствах наведвальнікі павінны быць у масках, выконваць адлегласць не менш за 1 метра на адкрытай прасторы і два метры ў закрытым. 

З панядзелка ў школу вяртаюцца вучні 5-11 класаў. Ці адкрыюцца школы, вырашаць муніцыпалітэты.

Акрамя таго, з 1 чэрвеня кафэ і рэстараны будуць працаваць на 1 гадзіну даўжэй — да 23:00.

З 1 чэрвеня межы Літвы адкрыюцца для грамадзянаў тых краінаў, дзе захворванне на каранавірус у апошнія два тыдні не перавышала 25 выпадкаў на 100 000 жыхароў. Ім не давядзецца выконваць 14-дзённую ізаляцыю.

У Беларусі пакуль 136,5 выпадка на 100 тысяч насельніцтва, або 921 выпадак у дзень за апошнія два тыдні.

Спіс такіх краін кожны панядзелак будзе аб'яўляць міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга.

Акрамя таго, з 1 чэрвеня касуецца пагранічны кантроль на літоўска-латышскай мяжы. Гэта значыць, што мяжу можна перасякаць ў любым месцы, ніякага кантролю не будзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры8

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры8

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць