Грамадства44

Літоўскія навукоўцы: У краінах Балтыі пандэмію ўдалося ўтаймаваць, турбуюць суседзі

Фота Надзеі Бужан

У балтыйскіх краінах пандэмія COVID-19 ужо некаторы час знаходзіцца ў «прыглушанай» фазе, а колькасць новых выпадкаў захворвання не з'яўляецца статыстычна значнай. Больш за ўсё цяпер турбуе сітуацыя ў некаторых суседніх краінах, дзе колькасць новых выпадкаў памяншаецца павольна, а пандэмія яшчэ цалкам не ўтаймаваная, кажуць навукоўцы літоўскага ўніверсітэта навук пра здароўе (ЛУНЗ) і Літоўскага інстытута энэргетыкі (ЛІЭ). Пра гэта піша Delfi.lt.

«У Польшчы пакуль ідзе інтэнсіўная барацьба з каранавірусам — кожны дзень у гэтай краіне фіксуецца да 500 новых выпадкаў захворвання. Неспакой па-ранейшаму выклікае сітуацыя ў Беларусі, дзе колькасць новых выпадкаў хваробы зніжаецца павольна. Падобная сітуацыя і ў Расіі, дзе ўспышка захворвання таксама не ўзятая пад кантроль», — гаворыцца ў распаўсюджаным у сераду паведамленні.

На думку навукоўцаў, турбуе і сітуацыя ў Калінінградскай вобласці.

«Сітуацыю ў Расіі і Беларусі па-ранейшаму складана ацэньваць, бо з-за іншай методыкі рэгістрацыі статыстычныя паказчыкі ў гэтых краінах штучна заніжаныя», — гаворыцца ў паведамленні.

Як лічаць навукоўцы, агульная сітуацыя паказвае, што патокі людзей па-ранейшаму застаюцца пад кантролем, асабліва з тых краін, дзе высокія паказчыкі захворвання на каранавірус.

Навукоўцы ЛУНЗ і ЛІЭ вылучаюць сітуацыю ў Літве, а асабліва ў Латвіі — ва ўсім рэгіёне ў гэтых краінах узровень захворвання і смяротнасці самы нізкі.

«Наяўныя звесткі паказваюць, што сітуацыя ў краінах Балтыі лепш не таму, што жыхары гэтых краін выключна больш устойлівыя да віруса генетычна, бо ў Беларусі, жыхары якой генетычна блізкія жыхарам Літвы, захворванне вельмі высокае», — сцвярджаюць навукоўцы.

На іх думку, калі б у Літве сітуацыя развівалася па сцэнары Беларусі, то ў краіне было б у восем разоў больш хворых, а калі б сітуацыя развівалася па сцэнары Швецыі — то прыкладна ў сем разоў больш хворых.

«Таксама звесткі апошніх дзён паказваюць, што сцэнар не Швецыі, а Беларусі па захворванні ва ўсім рэгіёне самы горшы.

Агульная колькасць памерлых паказвае значныя адрозненні. Калі зыходзіць са шведскага сцэнара, то сёння ў Літве было б у 18 разоў больш смерцяў. Сітуацыю складана параўноўваць з данымі Расіі і Беларусі, бо тут адрозніваецца методыка рэгістрацыі смерцяў», — гаворыцца ў паведамленні.

Навукоўцы адзначаюць, што рэальную сітуацыю можна будзе высветліць пазней, параўноўваючы агульную колькасць смерцяў у краінах за адзін і той жа перыяд.

Па апошніх дадзеных, у Літве пацверджана 1733 выпадкі каранавіруса, ад COVID-19 памерлі 74 чалавекі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць