Здарэнні5353

Падчас палітычных ператрусаў у мазырскага фермера яго маці зламалі пальцы на руцэ

Пасля арышту відэаблогера Сяргея Ціханоўскага 29 траўня ў Горадні па ўсёй краіне пачаліся затрыманні ягоных прыхільнікаў. У ноч на 4 чэрвеня ў дом да фермера Аляксанра Вянгуры, пра якога здымаў сюжэт Ціханоўскі, уварваліся міліцыянты і людзі ў цывільным, агулам 18 чалавек.

«Тэрор быў страшны! Наляцелі 18 міліцыянтаў, але ўсе ў цывільным, увесь дом — і мой, і маці — паставілі дагары нагамі», — узгадваў Аляксандар Вянгура ў размове са «Свабодай». 

У другой палове дня 5 чэрвеня фермера таксама затрымалі. Ён пайшоў у аддзяленне міліцыі, каб забраць канфіскаваны падчас ператрусу ноўтбук. На наступны ж дзень яго асудзілі на 15 сутак. 

Як аказалася, падчас начнога ператрусу маці фермера, Тамары Фёдараўне, зламалі пальцы рукі, гэта яна пацвердзіла Радыё Свабода. Яна хадзіла на экспертызу, падала заяву ў міліцыю.

«Я ўжо баюся хоць нешта казаць, каб Сашу [сыну] не зрабілі горш! Хоць бы ён выйшаў з турмы… Мы раней верылі ў нешта — піянераў, камсамол… А сёння каму верыць?! Вакол сваволя і страх! У мяне душа разрываецца на кавалкі — як там Саша, што з ім?!» — зазначыла Тамара Фёдараўна.

Яна дадала, што ў тую ноч у яе начавала ўнучка, а невядомыя бегалі па хаце і шукалі некага [паплечніка Ціханоўскага, Дзяніса Папова]. Яны ўварваліся ў адзін з пакояў, дзе спала ўнучка, і наставілі на яе пісталет. Цяпер дзяўчынка моцна зляканая.

«Ёсць скарга Тамары Фёдараўны, цяпер з гэтым разбіраецца Следчы камітэт, матэрыялы праверкі ў іх. Што датычыць пагрозы прымянення зброі супраць непаўналетняй — такога не было, гэта не адпавядае рэчаіснасці. Ніякіх неправамерных дзеянняў супрацоўнікі не рабілі», — пракаментаваў «Нашай Ніве» здарэнне прадстаўнік МУС па Гомельскай вобласці Віталь Прыстромаў. 

Каментары53

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе13

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць