Прэм'ер Польшчы: Падтрымліваем Літву па БелАЭС, але хочам больш цесных адносін з Мінскам
Урад Польшчы цвёрда падтрымлівае пазіцыю Літвы па беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС), аднак адначасова імкнецца наладзіць больш цесныя эканамічныя і палітычныя адносіны з Беларуссю, заявіў у пятніцу польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, перадае delfi.lt.
«Мы не толькі разумеем страх Літвы, сітуацыю з беларускай АЭС, але таксама на ўсіх еўрапейскіх форумах усімі сіламі падтрымліваем пазіцыю Літвы», — сказаў Матэвуш Маравецкі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы на памежным пункце ў Кальварыі.
«Адначасова мы вымушаныя падкрэсліць, што як Літва, так і Польшча выступаюць за больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы эканомікі і за палітычныя сувязі», — сказаў польскі прэм'ер.
-
Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Бо яго няма ні ў кога
-
«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў
-
Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь
Каментары