Эканоміка11

Расія адтэрмінуе выплаты па крэдыце на будаўніцтва АЭС 

Урад Расіі ўхваліў праект пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Расіі і Беларусі ад 2011 года аб прадастаўленні Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, піша «Інтэрфакс». 

Дакумент быў прадстаўлены Мінфінам РФ і ўзгоднены з расійскімі МЗС, Мінэканамразвіцця, «Расатамам» і ВЭФ РФ, а таксама быў папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам.

Урад даручыў Мінфіну сумесна з МЗС і іншымі ведамствамі правесці з Беларуссю перамовы і па дасягненні дамоўленасці падпісаць пратакол ад імя ўрада РФ.

У красавіку крыніца «Інтэрфакса», знаёмая з праектам пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне дзвюх краін, паведамляла, што Расія гатовая рэструктураваць крэдыт на будаўніцтва Беларускай АЭС. Паводле яго слоў, Расія падрыхтавала і папярэдне ўзгадніла з беларускім бокам змены ў пагадненне.

Дакумент прадугледжвае падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на 2 гады — да канца 2022 г., замену дзеючай «змяшанай» працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную ў памеры 3,3% гадавых, а таксама перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыту з 1 красавіка 2021 г. на 1 красавіка 2023 г.

Міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якое прадугледжвае выдзяленне да $10 млрд, было падпісаны 25 лістапада 2011 г. Сродкі прадастаўлены для фінансавання 90% кошту работ па генкантракце на будаўніцтва АЭС. Яшчэ 10% аплачвае беларускі бок.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць