Грамадства44

Караеў: Стрымы Радыё Свабода замянілі сабой ранейшыя стрымы Ціханоўскага

Фота Надзеі Бужан

Незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваны, кіруюцца праз Telegram-каналы. Пра гэта сёння паведаміў міністр унутраных спраў Юрый Караеў, адказваючы ў парламенце на пытанні дэпутатаў, піша БелТА.

Генадзь Давыдзька папрасіў пракаментаваць нападкі, якія вядуць у бок МУС інтэрнэт-крыніцы. «Што прадпрымае Міністэрства ўнутраных спраў па інфармацыйным суправаджэнні мэтазгоднасці, правамернасці і неабходнасці сваіх дзеянняў?» — спытаў дэпутат. Юрый Караеў адзначыў у цэлым нядрэнную працу прэс-службы МУС, але прызнаў, што рабіць у гэтым кірунку трэба яшчэ больш.

Міністр падкрэсліў, што «людзі, якія хочуць зрабіць вулічную рэвалюцыю, вельмі добра арганізаваны». У якасці прыкладу ён прывёў Стрым «Радыё Свабода» 18 чэрвеня. «Яны замянілі сабой стрым Ціханоўскага. У бягучым радку, з каментарамі самаарганізоўваліся і арганізоўваліся з кімсьці: «Ссоўваемся направа», «Ссоўваемся налева», «Разрыў ланцужка», — распавёў ён.

Юрый Караеў звярнуў увагу, што яны не сыходзілі пасля таго, як было абвешчана, што пікет завяршыўся. «Яны ўжо дзейнічаюць цалкам свядома не ў мэтах пікета, а разумеюць выдатна, што вынайшлі і дэманструюць новую форму масавага мерапрыемства. Толькі гэта не ранейшая натоўп, а доўгі ланцужок. Але сутнасць ад гэтага не змянілася. Яны кіруюцца праз Telegram-каналы і праз стрым «Радыё Свабода», — растлумачыў кіраўнік міліцэйскага ведамства.

Такія масавыя мерапрыемствы небяспечныя тым, што прыцягваюць вялікую колькасць іншых людзей.

«А тыя, якія датычныя, потым пачынаюць даказваць, што «ішлі з крамы», — сказаў міністр.

Ён прывёў некалькі прыкладаў, у тым ліку з урачом-анколагам, які нібыта апынуўся ў месцы правядзення акцыі выпадкова.

Але відэа даказвае, што гэта не так, што мужчына стаяў у ланцужку свядома. «Але цяпер модна прыкрывацца дактарамі Доктар лечыць, а вы яго, міліцыянты, схапілі. Нашы ідэалагічныя апаненты выкарыстоўваюць менавіта такія рэчы», — канстатаваў Юрый Караеў.

Пракаментаваў ён і дзеянні праваахоўнікаў у Гомелі, дзе былі затрыманыя глуханямыя.

«Кіраўніку УУС сказаў паехаць і папрасіць прабачэння перад таварыствам глуханямых», — сказаў міністр. Ён падкрэсліў, што чапаць гэтых людзей не трэба было, нават калі яны свядома сталі ў ланцужок. «Мы павінны быць вытрыманыя ў разы, у дзясяткі разоў. Таму што нас абвінаваціць лёгка», — дадаў міністр. У інтэрнэце, паводле яго слоў, нямала матэрыялаў, у якіх праца АМАПа прадстаўлена ў скажоным выглядзе. МУС плануе павялічыць колькасць груп дакументавання, каб паказваць контраргументы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын2

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць