Грамадства1515

Лідзію Ярмошыну прызналі пацярпелай па справе Ціханоўскага

Следчы камітэт прызнаў старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну пацярпелай у межах крымінальнай справы блогера Сяргея Ціханоўскага, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота Сяргея Гудзіліна

Ярмошыну выклікалі ў СК для дачы паказанняў каля двух тыдняў таму, пасля таго як яна напісала заяву на Ціханоўскага. Усё праз тое, што 27 траўня ў Магілёве блогер прапанаваў арганізаваць пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў прэзідэнты сваёй жонкі Святланы каля дома кіраўніка Цэнтрвыбаркама і «заадно зайсці да яе ў госці».

Лідзія Ярмошына палічыла гэта пагрозай. У Следчым камітэце яна сказала, што «спадар Ціханоўскі пагражаў прыйсці да яе дадому без яе згоды, што з'яўляецца ціскам і пагрозай яе бяспецы».

Яшчэ адна прэтэнзія Лідзіі Ярмошынай — гэта слова «прыстукнуць», якое выкарыстоўваецца на пікетах па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. На думку кіраўніка ЦВК, «прыстукнуць» —гэта сінонім словаў «забіць» і «знішчыць». То-бок таксама пагроза.

«Гэта прамая пагроза, якая ўжо напісаная на пікеце па зборы подпісаў. Гэта мірны пікет?» — абуралася Ярмошына.

У Следчы камітэт кіраўніца ЦВК звярталася з просьбай праверыць, ці не парушыў Сяргей Ціханоўскі артыкул 191 КК Беларусі — «Перашкода правядзенню выбараў Цэнтральнай і іншымі выбарчымі камісіямі, у тым ліку шляхам пагроз».

Аўтара Youtube-канала «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне яго жонкі Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. Ціханоўскаму і яшчэ сямі грамадзянам выстаўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама ў дачыненні да Сяргея завялі крымінальную справу па артыкуле 191 КК (Перашкода выбарам), які і згадвала Лідзія Ярмошына.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН1

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць