Грамадства3333

«Хіба гэта дастойна грузінскага мужчыны?» Як міліцыя пракаментавала затрыманне чэмпіёна па бодзібілдынгу Шоты Лабжанідзэ

Сёння МУС правяло анлайн-канферэнцыю, на пытанні адказаў Генадзь Казакевіч, першы намеснік міністра ўнутраных спраў, піша Tut.by.

На чэмпіёна па бодзібілдынгу Шоту Лабжанідзэ, нагадаем, надзелі кайданкі проста ў фітнэс-цэнтры, дзе ён трэніраваўся, і павезлі дадому на агляд кватэры. Прычына — абраза ў сацсетках.

TUT.BY папрасіў Генадзя Казакевіча пракаментаваць: чаму па адміністрацыйнай справе Шоту Лабжанідзэ з кайданкамі затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа МУС і дастаўлялі ў свой будынак.

Як стала вядома пазней, Шота напісаў тое слова, за якое яго судзілі, у асабістыя паведамленні, няўжо цяпер міліцыя прыходзіць да ўсіх, хто піша ў асабістае? Хіба па такіх справах не выклікаюць у РУУС позвай? Слова, якое напісаў Шота, адносіцца да літаратурнага, тады чаму яго прызналі вінаватым па артыкуле «Абраза», а не «Паклёп»?

— Давайце адыдзем ад прававой ацэнкі гэтай сітуацыі. Хіба дастойна грузінскага мужчыны пісаць такое жанчыне, члену БРСМ? Напэўна, не, — сказаў Генадзь Казакевіч і растлумачыў, што чалавек павінен несці адказнасць за свае словы.

Далей ён папрасіў вывесці на экран відэа, на ім быў Шота Лабжанідзэ.

— Гэта цэнзурнае слова або не? — звяртаецца чэмпіён па бодзібілдынгу да некага. - Я напісаў у асабістыя паведамленні тое, пра што думаў, і ўжо прынёс прабачэнне ў пратаколе.

Пасля гэтага Генадзь Казакевіч сказаў: «Наш спартсмен здаровы і даволі адкормлены». Тым самым, на яго думку, гэта пацвярджае, што на яго не аказваўся ціск.

Нагадаем, ужо другі раз за лета праваахоўныя органы праяўляюць цікавасць да чэмпіёна па бодзібілдынгу Шоце Лабжанідзэ. Першы раз яго затрымалі 19 чэрвеня ля цырка падчас «Ланцуга салідарнасці», а 10 ліпеня пасля візіту праваахоўнікаў суд Першамайскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйную справу па артыкуле 9.3 КААП «Абраза». Па словах самога Шоты Лабжанідзэ, суд прызначыў яму штраф у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Назваў актывістаў БРСМ прастытуткамі. Стала вядома, за што завялі справу на фітнэс-трэнера Лабжанідзэ

Каментары33

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы6

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць