Грамадства1313

«Мяне здаў аднавясковец». Хлопец, які выбачаўся за ўлёткі «3%», расказвае

«Пагражалі крымінальнай справай аб зьнявазе прэзыдэнта і абяцалі не зьмяшчаць мае выбачэньні ў інтэрнэт, але падманулі», расказаў Ягор Радыё Свабода.

18-гадовы Ягор Кедзіч, які жыве і працуе ў Менску, а сам з Чэрвеньскага раёну, — той самы хлопец, які два тыдні таму выбачаўся на відэа за тое, што 1 ліпеня раскідаў у вёсцы ўлёткі «3%» і напісаў на прыпынку словы «Стоп таракан». Ягора і ягонага бацьку пакаралі штрафамі агулам на 2295 рублёў, але такіх грошай у сям’і няма, а бяз сплаты штрафаў, як сказалі міліцыянты, тэлефон ды іншую тэхніку яму не аддадуць.

Без тэлефона ж, кажа Ягор, яму ня ўдасца падзарабіць на сплату штрафу — асноўны заробак у яго невялікі. Частку сродкаў яму дапамаглі сабраць на #BY_Help. «Палова ўжо ёсьць», — сказаў Ягор.

«Казалі, што падключыцца КДБ»

Ягор патлумачыў, як атрымалася, што ён пагадзіўся запісаць свае выбачэньні на відэа, і як да ягонага ўчынку паставіліся сваякі, сябры і калегі на працы.

«Мяне абурае палітыка ўлад, я за перамены, таму і вырашыў пратэставаць», — кажа Ягор.

Напярэдадні затрыманьня ён прыехаў на выходныя да бацькоў у родную вёску Ляды, што ў Чэрвеньскім раёне. Зь Менску прывёз балёнчык з чырвонай фарбай, а на прынтары раздрукаваў улёткі пра 3%.

Улёткі Ягор падкідваў праз плот аднавяскоўцам, а фарбай расьпісаў прыпынак надпісамі «Стоп таракан» і «Саша 3%». На дарожным знаку абмежаваньня хуткасьці ў 30 кілямэтраў ён замест 0 намаляваў%.

«Знак потым прыбралі, а цяпер паставілі новы, але ўжо 40. На ўсякі выпадак, каб больш не падмалявалі», — сьмяецца Ягор.

Назаўтра раніцай яго з бацькам забрала міліцыя.

«Бацьку таму, што разам хадзілі па вёсцы», — кажа Ягор. Дадае, што ў міліцыю пра іх паведаміў аднавясковец.

«У нас зрабілі ператрус, забралі мой ноўтбук, прынтар і мабільнік. Усё шукалі балёнчык, але не знайшлі. Завезьлі ў Чэрвеньскі райаддзел міліцыі, трымалі там да вечара. Складалі пратаколы, мяне апрацоўвалі, палохалі, што КДБ падключыцца. Вось тады я і саступіў: пагадзіўся на гэтае выбачэньне. Але цяпер быў бы разумнейшы, не паддаўся б», — кажа Ягор.

Паводле хлопца, зь ім размаўляў высокапастаўлены афіцэр міліцыі — прозьвішча і званьня ён не запомніў. Гэты міліцыянт, як сьцьвярджае Ягор, увесь час зь некім перапісваўся праз тэлефон.

Паводле Ягора, міліцыянт пагражаў, што завядзе крымінальныя справы за абразу прэзыдэнта і на яго самога, і на бацьку.

«А каб гэтага не было, прапанаваў запісаць на відэа выбачэньне. Прычым сказаў, што зьмяшчаць яго ня будуць, але запіс ім патрэбны для падстрахоўкі: каб больш такога не рабіў. Далі прагледзець падобнае відэа хлопца з Маладэчна, сказалі, што дакладна мушу гаварыць, вось я і пагадзіўся. Нават не скажу, што адчуваў. Толькі памятаю, што моцна спужаўся», — згадвае Ягор Кедзіч.

Аштрафавалі на 2295 рублёў пры заробку 500

6 ліпеня Ягору Кедзічу прызначылі пакараньне. Спачатку камісія Чэрвеньскага райвыканкама аштрафавала яго за надпісы на 675 рублёў, а бацьку — на 540. У той жа дзень суд аштрафаваў яго на 1080 рублёў. На судзе Ягор прызнаў віну, пагадзіўся выплаціць штраф — і думаў, што гісторыя на гэтым скончыцца.

Але на наступны дзень міліцыя абнародавала ягонае відэа з выбачэньнямі.

«Зь сяброў мяне ніхто не асуджаў. Наадварот, усе зразумелі, што яно запісана пад ціскам, і абураліся, што міліцыянты ня выканалі абяцаньня не выстаўляць відэа. У сям’і адбыўся падзел: маці супраць, яна за мяне непакоіцца, а бацька адназначна падтрымлівае. На працы калегі таксама падтрымалі. Там большасьць за Ціханоўскага і ягоную жонку, за перамены. Усім гэты во як надакучыў!» — апавёў Ягор Кедзіч.

Ягор кажа, што таксама расчараваўся ў дзейнай уладзе. Ён прыгадаў, як да ягонага дзеда-інваліда, калі той зламаў нагу, адмовілася ехаць хуткая дапамога з раёна.

«Вясковаму чалавеку жыць вельмі цяжка і крыўдна. На маіх вачах вёскі пусьцеюць, гінуць, а ўлады кажуць, што жыцьцё становіцца лепшым. Вельмі надакучыла гэта чуць», — абураецца Ягор.

Для Ягора Кедзіча выбары 9 жніўня будуць першымі ў жыцьці. За каго зьбіраецца галасаваць?

Малады чалавек прызнаецца, што ўжо вызначыўся, хоць давялося пахвалявацца за кандыдата.

«Чаму жанчына ня можа быць прэзыдэнтам? Можа быць, і ня горшым за некаторых».

Адказны супрацоўнік Чэрвеньскага райаддзела міліцыі ў размове з карэспандэнтам Свабоды сказаў, што гэта была ня іх ініцыятыва разьмясьціць відэа з выбачэньнямі, і пацьвердзіў гісторыю з затрыманьнем і выбачэньнямі Ягора Кедзіча ў інтэрнэце.

«Рашэньне прымалася ня ў нас», — сказаў міліцыянт.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць