Грамадства88

Алексіевіч і Цэслер гатовы асабіста паручыцца за Віктара Бабарыку

Фота Ірыны Арахоўскай

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч і мастак Уладзімір Цэслер падпісалі хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве для змены меры стрымання Віктару Бабарыку, паведамляецца на сайце экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты.

Нагадаем, што напярэдадні каардынатар штаба Бабарыкі Марыя Калеснікава папрасіла неабыякавых беларусаў выступіць паручыцелямі для змены меры стрымання для Віктара Бабарыкі.

У хадайніцтве, узор якога штаб выклаў на сайце, гаворыцца, што «з улікам асабістых якасцяў Бабарыкі Віктара Дзмітрыевіча фізічнай пагрозы ці іншай небяспекі для грамадства не ўяўляе, і яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца празмерна строгай мерай». У хадайніцтве просяць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Бабарыкі замяніць на больш мяккую, у прыватнасці, на асабістае даручальніцтва. За парушэнне Віктарам Бабарыкам умоў асабістага паручыцельства на паручыцеля накладваецца грашовае спагнанне ў памеры ад ста да пяцісот базавых велічынь (2700 — 13 500 рублёў).

Хадайніцтва будзе пададзена сёння а 16-й гадзіне ў КДБ па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 17. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць