Выбары-20201414

Ці можна посціць бюлетэнь у сацсетках? Як рэагаваць на заўвагу камісіі? Адказы на пытанні пра выбары

У краіне стартуюць прэзідэнцкія выбары. Tut.by папрасіў каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча адказаць на пытанні, якія часцей за ўсё задаюць выбаршчыкі: ці могуць прымусіць галасаваць датэрмінова, ці дазволена фатаграфаваць бюлетэнь і ці ўзнікнуць праблемы, калі прыйсці на ўчастак з белым (або якім-небудзь іншым) бранзалетам.

1. Калі пачынаецца галасаванне?

Датэрміновае галасаванне стартуе сёння, 4 жніўня, і працягнецца да 8 жніўня. Выбарчыя ўчасткі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Асноўны дзень галасавання — 9 жніўня. У гэты дзень ўчасткі будуць працаваць ад 8.00 да 20.00.

2. Ці можна прымусіць выбаршчыка галасаваць датэрмінова?

Выбаршчыка наогул нельга прымусіць галасаваць ні датэрмінова, ні ў асноўны дзень выбараў. Гэта яго права, але не абавязак, — каментуе Уладзімір Лабковіч. — У Выбарчым кодэксе пазначана: датэрміновае галасаванне (арт. 53) прадугледжана для выбаршчыкаў, у якіх няма магчымасці ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак. Гэта значыць, выбаршчык сам вырашае: можа ён галасаваць ці не.

3. Ці можна сфатаграфаваць бюлетэнь нават калі адчыненыя шторкі ў кабіне для галасавання?

У арт. 9 Выбарчага кодэкса Беларусі гаворыцца: «галасаванне на выбарах і рэферэндуме з'яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў падчас галасавання забараняецца».

Спасылаючыся на гэты артыкул, Уладзімір Лабковіч адзначае: таямніца галасавання — гэта тое, што належыць самому выбаршчыку. І ён сам вырашае: фатаграфаваць бюлетэнь ці не. Ён можа зняць яго, каб, напрыклад, паказаць блізкім і сябрам.

І гэта не парушэнне закона. Але ёсць нюанс — бюлетэнь нельга размяшчаць у сацыяльных сетках або СМІ да 20.00 дня галасавання (9 жніўня). Інакш гэта будзе расцэнена як агітацыя, — кажа праваабаронца. — Любое ўмяшанне ў дзеянні выбаршчыка, які знаходзіцца ў кабінцы, — умяшанне ў таямніцу галасавання. 

Па словах Лабковіча, ролікі на тэлебачанні, у якіх гаворыцца аб тым, што заканадаўства не прадугледжвае магчымасці зняць свой бюлетэнь, уводзяць людзей у зман:

— Заканадаўствам шмат чаго не прадугледжана. Напрыклад, што дома можна хадзіць у шортах. У дадзеным выпадку прамой забароны на здымку бюлетэня няма. А пасля 20.00 наогул ніхто не мае права забараніць чалавеку распавядаць, як ён прагаласаваў.

4. Ці можна не заходзіць у кабінку, а прагаласаваць проста перад камісіяй?

Вось, што на гэты конт сказана ў арт. 52 Выбарчага кодэкса: «Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне або пакоі для тайнага галасавання. Пры запаўненні бюлетэня забараняецца прысутнасць каго б то ні было, акрамя таго, хто галасуе».

Выходзіць, галасаваць на вачах у камісіі нельга.

5. Што адказваць членам камісіі, калі забараняюць фатаграфаваць?

- Сябрам камісіі трэба сказаць, што яны парушаюць таямніцу галасавання і не маюць права ўмешвацца, гэта грубае парушэнне заканадаўства. А таксама папрасіць іх назваць дакладную прававую норму і пазначыць артыкул Выбарчага кодэкса, дзе прапісаны забарона на здымку, — тлумачыць Уладзімір Лабковіч.

6. Калі прыйсці на выбарчы ўчастак з белым бранзалетам, яго могуць палічыць агітацыяй?

На думку праваабаронцы, белы бранзалет немагчыма аднесці да агітацыі, гэта прадмет аксесуара. Нават калі хтосьці палічыць інакш, то праблемы могуць узнікнуць (чаго не павінна наогул быць) у самога выбаршчыка, але не кандыдата.

— Ён не адказвае за дзеянні людзей. Бо хтосьці можа проста на выбарчым участку казаць іншым: «Абавязкова галасуйце за Ціханаўскую!»І ў гэтым выпадку ён яе не падстаўляе, яна не нясе за гэта адказнасці і не можа быць знятая з перадвыбарнай гонкі — кажа Уладзімір Лабковіч. — Што такое агітацыя? Гэта матэрыялы альбо словы, якія падахвочваюць іншых выбаршчыкаў прагаласаваць «за» альбо «супраць» таго ці іншага кандыдата. Наяўнасць белага бранзалета або стужачкі не падахвочвае іншых людзей да галасавання за пэўнага кандыдата.

7. Ці могуць сябры выбарчай камісіі папрасіць зняць бранзалет?

У гэтым выпадку, як і з сітуацыяй здымкі бюлетэня, трэба прасіць спаслацца на канкрэтны заканадаўчы акт, які забараняе насіць белы бранзалет, раіць праваабаронца.

8. Ці можна скласці бюлетэнь у некалькі разоў перш, чым кідаць у скрыню для галасавання? Яго залічаць?

- Няма выразнага патрабавання, як неабходна скласці бюлетэнь перад тым, як кінуць у выбарчую скрыню. Але ёсць спіс падстаў, па якіх яго могуць прызнаць несапраўдным (гл. адказ на наступнае пытанне), і ў дадзеным выпадку ўсё адно: ці скручаны бюлетэнь у трубачку, ці з яго зроблены самалёцік, ён усё роўна будзе сапраўдным — кажа праваабаронца.

9. Які бюлетэнь могуць прызнаць несапраўдным?

У арт. 55 Выбарчага кодэкса пералічана, у якіх выпадках бюлетэнь не залічаць:

  • калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі;
  • калі пастаўлены знак больш чым у адным квадраце ці не пастаўлены ў ніводным з іх.

— Самы важны крытэрый пры прызнанні бюлетэня несапраўдным — калі немагчыма вызначыць волевыяўлення. Напрыклад, бюлетэнь пусты альбо стаіць адзнака ў двух квадраціках, напрыклад, насупраць Лукашэнкі і Канапацкай, — тлумачыць Лабковіч. — Яшчэ адна прычына — парваны бюлетэнь альбо нявысветленага ўзору.

— А калі на бюлетэні чалавек нешта напіша? Таксама прызнаюць несапраўдным?

— Напрыклад, калі будзе напісана « Я — за Лукашэнку!», але чалавек паставіць знак насупраць Канапацкай, тады гэта можа стаць падставай, каб лічыць яго несапраўдным. Таму што волевыяўленне незразумелае. Па іншых выбарчых кампаніях магу сказаць, што на практыцы сапраўднымі прызнавалі бюлетэні, калі на іх было нешта напісана. Галоўнае патрабаванне — бюлетэнь павінен быць легітымным, а волевыяўленне выбаршчыка зразумелым.

10. Ці ёсць у бюлетэні графа «супраць усіх»?

Так, у бюлетэні ў алфавітным парадку будуць пазначаныя імёны ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты, а ў самым канцы графа «супраць усіх».

Каментары14

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў31

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў

Усе навіны →
Усе навіны

Нават калі схаваў твар, цябе пазнаюць — з'явілася новая сістэма відэаназірання6

Стаў вядомы прысуд пінскаму журналісту Яўгену Мікалаевічу, які вярнуўся ў Беларусь4

Сацыёлаг Коршунаў: Лукашэнка хоча паказаць, што ён дыктатар з чалавечым тварам, не доктар Асад

«У беларускім тэатры сёлета рост рэпрэсій. Толькі ў лістападзе звольнілі шэсць чалавек з РТБД»

У мінскім аэрапорце запускаюць электрычны перонны аўтобус1

«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку31

Стала вядома, за што пасадзілі на чатыры гады журналістку Вольгу Радзівонаву2

Лідар паўстанцаў заявіў, што Сірыя не ўяўляе пагрозы для свету, і папрасіў зняць з краіны санкцыі7

Замежнікі змогуць прыязджаць у Беларусь па электронных візах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў31

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў

Галоўнае
Усе навіны →