Грамадства88

«Тое, што я казаў — прапісныя ісціны хрысціянства». Гродзенскі святар у час службы выказаўся пра выбары

«Прызнаюся, што для мяне стала поўнай нечаканасцю ваша рэакцыя, і станоўчая, і адмоўная, на мой учорашні каментар для вернікаў», — так пракаментаваў сваё выказванне на нядзельнай службе настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой. Святар 2 жніўня звярнуўся да вернікаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў, піша hrodna.life

Відэа слоў настаяцеля з’явілася на канале сабора ў YouTube і за суткі набрала больш за тысячу праглядаў. У каментарах у посце на Facebook у Георгія Роя шмат слоў падзякі.

«Дарагія сябры і нядобразычліўцы! Прызнаюся, што для мяне стала поўнай нечаканасцю ваша рэакцыя, і станоўчая, і адмоўная, на мой учорашні каментар для вернікаў адносна маючых адбыцца выбараў. Тое, што я гаварыў — гэта прапісныя ісціны хрысціянства, тысячу разоў напісаныя і сказаныя да мяне. Відаць, з намі сапраўды штосьці не так, калі самыя простыя, можна сказаць, катэхізісныя сцвярджэнні становяцца ледзь не сенсацыяй», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Георгій Рой.

2 жніўня на нядзельнай службе святар нагадаў вернікам, што, згодна з Бібліяй, бацькам хлусні ёсць д’ябал, і заклікаў вернікаў ніколі не далучацца да яе, «дзе б яна ні праяўлялася».

«Шмат перажыванняў у кожнага з нас, каб былі мір і спакой у нашай краіне. А міру і спакою можна дасягнуць толькі тады, калі ёсць справядлівасць. Калі парушаецца прынцып справядлівасці ў грамадстве, тады ўзнікаюць розныя супярэчнасці, якія правакуюць самыя негатыўныя наступствы. Калі парушаецца прынцып праўды — гэта таксама тое, што правакуе людзей на рэзкія крокі, рэзкія думкі, рэзкія словы», — сказаў Георгій Рой.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея15

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць