Як паведамляюць праваабаронцы, у Слуцку 4 жніўня затрымалі як мінімум 18 чалавек. Гэта:
- мясцовы актывіст Віталь Амяльковіч,
- рэдактар мясцовага выдання «SlutskGorod» Уладзь Ярота (выпусцілі без пратаколу),
- Уладзіслаў Загарэй,
- Вадзім Крэпскі,
- Максім Буткевіч,
- Дзмітрый Клюшкін,
- Уладзіслаў Глазкоў,
- Дзмітрый Заяц,
- Ілля Крот,
- мясцовая актывістка Зінаіда Цімошак (выпусцілі на волю),
- Уладзімір Кульбіцкі,
- Валянцін Шчарбіцкі,
- Анатоль Балакір,
- Вячаслаў Мялешка,
- Дзмітрый Мяцеля,
- Ягор Пятровіч,
- непаўнагадовы Данііл Раткін (выпусцілі),
- Валерый Хадаровіч.
Затрыманых даставілі ў Слуцкі РАУС, а затым адразу ў ізалятар часовага ўтрымання. 5 жніўня над затрыманымі адбудзецца суд.
4 жніўня ў Слуцку меўся адбыцца пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Аднак палітычнае мерапрыемства было сарванае ўладамі. Раптам камунальнікі пачалі праводзіць работы, пляцоўка, прызначаная для мітынгу, была занята тэхнікай. На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты прыйшло некалькі соцень чалавек. Міліцыя прасіла людзей разысціся, бо на іх думку мерапрыемства было несанкцыянаванае. Затым пачаліся затрыманні.
Сход выбарцаў у Слуцку скончыўся хапуном ФОТАРЭПАРТАЖ
Падобнае адбылося 4 жніўня і ў Салігорску. Там, паводле праваабаронцаў, было затрымана пяць чалавек. Усіх іх увечары адпусцілі.
Каментары