Выбары-202033

«Гэта непрымальна». Шэраг краін працягвае выказвацца наконт выбараў у Беларусі і акцый пратэсту

Фота Надзеі Бужан.

Шэраг краін і прадстаўнікоў Еўрапейскага саюзу працягваюць выказвацца з асуджэннем наконт выбараў прэзідэнта Беларусі і падзеях, якія адбываліся ў ноч з 9 на 10 жніўня, піша «Вясна». Урад ФРГ, МЗС Літвы і Чэхіі заяўляюць, што выбарчы працэс у Беларусі не адпавядаў міжнародным абавязальніцтвам краіны і агульнапрынятым дэмакратычным стандартам. Таксама яны заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў.

Урад ФРГ: Мы асуджаем прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў

Як піша ТАСС, афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Зайберт выказаўся, што падчас галасавання ў Беларусі не выконваліся нават мінімальныя стандарты правядзення дэмакратычных выбараў, што непрымальна. 

«Відавочна, што падчас прэзідэнцкіх выбараў там [у Беларусі] не выконваліся мінімальныя стандарты дэмакратычных выбараў. На наш погляд, гэта непрымальна», — сказаў ён. — Шматлікія паведамленні аб сістэматычных парушэннях вартыя даверу. У гэтай сувязі выклікае вялікае шкадаванне, што Беларусь не падала ніякай магчымасці працаваць назіральнікам АБСЕ», — сцвярджаў Зайберт. Па яго словах, «перашкоды чыніліся і беларускім назіральнікам».

«Палітычнае кіраўніцтва краіны павінна прыняць волю народа. Мы асуджаем прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў на вуліцах Мінска і ў іншых населеных пунктах краіны, мы асуджаем таксама шматлікія затрыманні, у тым ліку журналістаў, і абмежаванні доступу да Інтэрнэту», — заявіў прадстаўнік Кабміна ФРГ.

Прадстаўнік урада ФРГ заявіў, што Еўрасаюз мае намер абмеркаваць, як адрэагаваць на прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, і выпрацаваць агульную пазіцыю па сітуацыі ў краіне.

«Мы разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі перад гэтымі выбарамі заклікалі правесці іх сумленным і справядлівым чынам», — нагадаў Зайберт.

«Урад ФРГ заклікае палітычнае кіраўніцтва краіны забяспечыць права жыхароў Беларусі на сходы, свабоду выказвання меркавання і атрыманне інфармацыі», — сказаў ён.

МЗС Літвы: Заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць палітычна матываваныя пераследы апанентаў

З заявай аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным абавязальніцтвам краіны і агульнапрынятым дэмакратычным стандартам, а таксама не былі свабоднымі і справядлівымі, выступіла Міністэрства замежных спраў Літвы, піша tut.by.

«Урад Беларусі ў чарговы раз не забяспечыў павагу правоў і свабод чалавека, пракацілася хваля рэпрэсій супраць грамадзянскай грамадскасці, палітычных актывістаў, кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, сродкаў масавай інфармацыі. Прымяненне празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў катэгарычна непрымальна і падлягае асуджэнню», — гаворыцца ў заяве.

Знешнепалітычнае ведамства Літвы таксама адзначае, што Беларусь у парушэнне сваіх абавязацельстваў не стварыла ўмоваў для працы міжнародных і незалежных назіральнікаў за выбарамі. 

«Мы занепакоеныя тым, што заклікі Літвы і міжнароднай грамадскасці спыніць рэпрэсіі і забяспечыць умовы для празрыстых выбараў былі праігнараваныя. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць палітычна матываваныя пераследы апанентаў, вызваліць усіх незаконна затрыманых, паважаць правы і свабоды чалавека», — адзначаюць у МЗС Літвы.

Літва зацікаўленая ў развіцці добрасуседскіх адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе і даверы. Аднак гэта залежыць таксама ад волі і дзеянняў суседняй краіны.

Як паведамляе «Радыё Свабода», міжфракцыйнае дэпутацкае аб’яднанне ў Вярхоўнай Радзе Украіны «За дэмакратычную Беларусь» заклікала сваіх калегаў не прызнаваць вынікі выбараў прэзыдэнта ў Беларусі.

МЗС Чэхіі: Выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі і дэмакратычнымі

Міністэрства замежных спраў Чэхіі таксама назвала беларускія прэзідэнцкія выбары недэмакратычнымі. Заяву ведамства прыводзіць ТАСС.

«МЗС Чэхіі выказвае занепакоенасць з нагоды ходу цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, [якія] нельга лічыць свабоднымі і дэмакратычнымі», — гаворыцца ў тэксце дакумента.

Там жа сцвярджаецца, што беларускія сілавікі дазволілі сабе недапушчальныя дзеянні, душачы пратэсты грамадзян, а дзяржава ігнаруе грамадскую падтрымку апазіцыі. Асобна ў чэшскім МЗС панаракалі на тое, што ўлады Беларусі не дапусцілі на галасаванне назіральнікаў АБСЕ.

Дэпутат Еўрапарламента: Выбарчы працэс не адпавядае мінімальным міжнародным стандартам

З крытыкай беларускіх уладаў выступіў дэпутат Еўрапарламента, старшыня дэлегацыі Еўрапейскага парламента ў Парламенцкай асамблеі Еўранэст Андрус Кубіліус. Ён заклікаў ЕС і яго заходніх партнёраў запатрабаваць у Лукашэнкі правесці празрысты падлік галасоў або новыя свабодныя і сумленныя выбары і вызваліць усіх палітвязняў.

«Сфальсіфікаваныя лічбы, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі, не адлюстроўваюць дэмакратычную волю народа Беларусі. Выбарчы працэс, якім кіраваў рэжым Лукашэнкі, не адпавядае мінімальным міжнародным стандартам вартага даверу працэсу, дэмакратыі, празрыстасці і вяршэнства закона.

Лукашэнка спрабуе скрасці дэмакратычныя, свабодныя і сумленныя выбары. Ён скраў кандыдатаў, сябраў выбарчых камісій, незалежных назіральнікаў, і ён спрабуе скрасці галасы і суверэнітэт у народа. Скрадзеныя выбары трэба вярнуць народу Беларусі, а Беларусь вярнуць у еўрапейскую сям'ю», — сказаў еўрадэпутат.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі выступіў з ініцыятывай правесці надзвычайны саміт Еўрапейскага саюза, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў.

З заклікам да беларускай міліцыі вызваліць усіх арыштаваных з ночы 9 на 10 жніўня выказаўся прэзідэнт Латвіі.

Неадкладна вызваліць усіх затрыманых цягам мінулай ночы заклікалі Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюзу ў замежных справах і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Жазэп Барэль і камісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння ЕС Олівер Варгей.

Каментары3

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →