Грамадства44

82-гадовая маладзечанка: Ніколі ў жыцці не бачыла, каб можна было ні за што біць чалавека

Раіса Брысюк працавала галоўным мастаком маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Цяпер на пенсіі, уладальніца залатога і срэбнага медалёў ВДНГ, куратар шэрагу выстаў, паведамляе Рэгіянальная газета.

Раіса Брысюк. Фота Ганны Шакель

16 жніўня маладзечанцы маглі чуць яе эмацыйную прамову з трыбуны падчас акцыі пратэсту на Цэнтральнай плошчы. Убачанае ўвечары 9 жніўня, пасля выбараў, не дае Раісе Аляксееўне маўчаць.

— Кожны дзень я хаджу ў парк гуляць. Тым вечарам дайшла ажно да плошчы. Там стаяла куча ваенных, чорныя, без галоў, усё адно як груганы якія, і перад імі на каленях стаялі маладыя людзі, дзевачкі, хлопчыкі. Падышоў мужчына сямідзесяці год, кажа: «Пазавіце нам начальніка, мы хочам з ім пагаварыць!» Болей нічога не сказаў, а з калоны вырваліся ваенныя, і пачалі лупіць гэтага чалавека палкамі па галаве, па плячах, павалаклі ў гэтую машыну.

Я крычала, як звар’яцелая: «Адкрыйце вашы твары, я хачу вам паглядзець у вочы! Мне восемдзесят два гады! Можаце мяне забіць, але не біце гэтых дзяцей!».

Але яны стаялі нерухома. А за гэтымі груганамі яшчэ ляжалі людзі, выпрастаўшы рукі і ногі, тварам уніз. Іх таксама пачалі біць і кідаць у тыя машыны. Дзве групы было такіх, чалавек па дзесяць. Я такога ніколі ў жыцці не бачыла, каб можна было ні за што біць чалавека. Я калі стральбу па тэлевізары бачу, адразу выключаю, не магу на гэта глядзець. А тут давялося ўбачыць такое… Страшна. Я плакала, калі не стала Карпенкі, Ганчара. Мне было так шкада! Я гэтых хлопцаў ведала. Помню іх вясёлымі, харошымі, дзелавымі і надта разумнымі. Я вельмі радавалася, калі адзін з забойцаў прызнаўся, думала, цяпер раскрыюць гэтую справу, але ўсё замоўкла.

На апошніх выбарах Раіса Аляксееўна галасавала «за Святлану»:

— Я б магла падтрымліваць Лукашэнку толькі таму, што ён мой зямляк — я нарадзілася недалёка ад Горак. Але я не магу падтрымліваць няпраўду, я не магу падтрымліваць такую жорсткасць.

Сёлета пенсіянерка дэманстратыўна пайшла на выбары ў нацыянальным касцюме.

— За дваццаць шэсць гадоў першы раз галасавала, бо раней лічыла, што выбары ўсё адно несправядлівыя. Я паглядзела бюлетэнь, каб там не было кропачак, сфатаграфавала яго з абодвух бакоў, склала гармонікам.

Пра тое, што так трэба рабіць, Раіса Аляксееўна прачытала ў інтэрнэце. Яна чытае газету «Народная воля» ад дня яе заснавання і мае там улюбёных журналістаў. А яшчэ захапляецца беларускай літаратурай, бо лічыць, што кнігі дапамагаюць лепш аналізаваць рэчаіснасць.

— Справа ў тым, што апошнім часам вельмі многа перачытала беларускіх пісьменнікаў. — кажа Раіса Аляксееўна і сціпла дастае спіс на 55 нядаўна прачытаных твораў Быкава.

На пытанне, што б яна сама зрабіла, каб усё было справядліва і сумленна, Раіса Аляксееўна адказвае:

— Ёсць разумныя галовы. Я люблю, калі гавораць вучоныя, дактары, пісьменнікі. Я не магу не верыць гэтым людзям, я бачыла іх вочы… У нас вельмі таленавітыя людзі! Яны ўсё ўмеюць! Толькі дай ім свабоду!

Каментары4

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў2

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася2

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм39

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць