Грамадства11

Жыхара Баранавіч затрымалі за тое, што ён гуляў ля прадпрыемства з сабакам у дзень прыезду Лукашэнкі

Раніцай 1 верасня мужчына выйшаў пагуляць з сабакам у лесе недалёка ад Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання (БВБА). Убачыўшы ў небе верталёт, ён стаў на дыбачкі, каб «падгледзець», што адбываецца на тэрыторыі прадпрыемства. І быў затрыманы, піша Intex-Press.

Месца, дзе затрымалі гараджаніна, знаходзіцца літаральна за пяць хвілін хады ад яго дома: ён жыве на вуліцы Фабрычнай побач з канцавым прыпынкам аўтобусаў. Па словах мужчыны, ён рэгулярна гуляе там з сабакам. Вось і сёння, каля 9:40, ён звыклым маршрутам адправіўся выгульваць свайго гадаванца.

— Я ішоў уздоўж плота БВБА, калі пачуў гук верталёта. Выцягнуў галаву над плотам (вышыня яго каля двух метраў), каб паглядзець на верталёт, што прызямляўся. І тут з лесу мяне паклікалі, — распавёў Яўген.

У лесе, па словах Яўгена, хаваліся вайскоўцы. Яны сталі распытваць у яго, што ён тут робіць, дзе ён жыве, ці часта гуляе ў гэтым месцы.

— У іх пытаннях не было ніякай агрэсіі, хутчэй, гучалі апраўдальныя ноткі. Маўляў, знайшоў час тут хадзіць. Мае пытанні яны перадавалі камусьці па рацыі. Потым прыехаў УАЗік і нас з сабакам адвезлі дадому. Прапаршчык, які нас вёз, даў «сяброўскую параду»: не шпацыраваць там на працягу найбліжэйшых дзвюх гадзін, — кажа Яўген.

Разгляд, па словах хлопца, доўжыўся каля гадзіны. Хоць мужчына мог быць дома ўсяго за пяць хвілін. Здарэнне гараджанін назваў абсурдам.

— Сітуацыя дайшла да абсурду. Апошнія рэсурсы сыходзяць на падтрыманне ілюзіі дабрабыту для Аляксандра Рыгоравіча і яго атачэння. Але крах непазбежны. І мяркуючы па ўсім, і міліцыя, і вайскоўцы самі не рады, што іх абдурылі, — рэзюмуе Яўген.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць