Еўрасаюз падрыхтаваў чорны спіс прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі, у які ўвойдзе 31 чалавек, уключаючы кіраўніка МУС, піша Reuters.

«Мы першапачаткова падрыхтавалі спіс з 14 імёнаў, аднак шэраг краін палічыў, што гэтага недастаткова, таму мы ўзгаднілі яшчэ 17 чалавек», — заявіў суразмоўца агенцтва.

Reuters адзначае, што самым высокапастаўленым чыноўнікам у гэтым спісе будзе кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Юрый Караеў, а Аляксандр Лукашэнка «ў гэты спіс пакуль не ўвойдзе». ЕС распрацоўвае санкцыі супраць прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны, якіх ён абвінавачвае ў фальсіфікацыі выбараў і падаўленні пратэстаў.

Спіс павінен быць зацверджаны «прыкладна ў сярэдзіне верасня». Агенцтва не выключае, што ў фінальную рэдакцыю спісу «могуць быць дададзеныя або з яе могуць быць выключаныя некалькі прозвішчаў». Яно дапускае, што фармальна санкцыі могуць быць зацверджаныя на чарговым пасяджэнні Рады ЕС на сустрэчы кіраўнікоў МЗС 21 верасня, аднак для гэтага неабходна, каб спіс ухвалілі Грэцыя і Кіпр. Нікасія і Афіны да гэтага часу адмаўляюцца зацвердзіць санкцыі супраць Беларусі, паколькі патрабуюць, каб краіны ЕС ўвялі новыя санкцыі супраць Турцыі па геолагаразведцы на спрэчным шэльфе Міжземнага мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0