Кіраўнікі МЗС краін ЕС могуць узгадніць санкцыі па Беларусі 21 верасня
Міністры замежных спраў краін ЕС, як чакаецца, узгодняць ўвядзенне санкцый па Беларусі на сустрэчы 21 верасня.
Пра гэта паведаміў у нядзелю ў інтэрв'ю брытанскай газеце Financial Times вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
Ён дадаў, што ўключэнне ў санкцыйны спіс Аляксандра Лукашэнкі — гэта пытанне, «якое будзе абмяркоўвацца».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары