Прадстаўнік Генпракуратуры палохае, што ў некаторых пратэстоўцаў могуць забраць дзяцей

Прадстаўнік Генпракуратуры Аляксей Падвойскі ў эфіры тэлеканала СТБ выказаўся наконт удзелу дзяцей у несанкцыянаваных акцыях пратэсту.
На мінулым тыдні Генпракуратура ўжо папярэджвала пра ўзмацненне адказнасці для бацькоў за ўдзел іх дзяцей у пратэстах. Сцвярджалася, што такіх выпадкаў зафіксавана не менш за дзве сотні.
Гэтым разам прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што знаходжанне дзяцей на пратэсных акцыях — гэта парушэнне іх правоў. Па словах Падвойскага, з бацькамі праводзяцца гутаркі, ім тлумачыцца сітуацыя. Таксама пракуроры могуць выносіць афіцыйныя папярэджанні. Такіх выпадкаў больш за сотню — у Мінску, Жодзіне, Брэсце, Гомелі.
«Але калі гэта не з'яўляецца для іх нейкім званочкам, то ў нас ёсць яшчэ органы апекі і папячыцельства, якія таксама разумеюць, што ёсць элементы неналежнага выхавання з боку бацькоў, — кажа прадстаўнік Генпракуратуры. — У шэрагу выпадкаў яны могуць разглядаць пытанне аб сацыяльна небяспечным становішчы дзіцяці… Калі сітуацыя не выправіцца і будзе працягвацца ў тым жа рэчышчы, то верагоднасць таго, што дзіця забяруць, вельмі вялікая», — сказаў ён.
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары