Грамадства11

Літва з наступнага тыдня спрашчае выдачу нацыянальных віз беларусам

Міністэрства замежных спраў Літвы спросціць выдачу нацыянальных віз беларускім грамадзянам, яны будуць выдавацца на паўгода і пры афармленні спатрэбіцца мінімальны пакет дакументаў, піша Interfax.by.

Паводле інфармацыі МЗС, з 21 верасня ў Літве да беларусаў будуць прад'яўляцца такія ж умовы выдачы нацыянальных віз, як да грамадзян Аўстраліі, Японіі, Злучанага Каралеўства, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Новай Зеландыі і Паўднёвай Карэі.

Таксама беларусы павінны будуць прадставіць доказ сваёй фінансавай забяспечанасці — сродкі на тры месяцы, альбо абавязацельства юрыдычнай асобы па забеспячэнні такіх сродкаў.

Мяркуецца, што спрошчаны візавы рэжым будзе дзейнічаць да 21 сакавіка 2021 года.

«Літоўская дыпламатычная служба здольная забяспечыць зладжаны і хуткі працэс выдачы віз без стварэння бюракратычных і адміністрацыйных перашкод», — заявіў кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус.

У сваю чаргу міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене паведаміла, што для паскарэння працэдур выдачы віз Дэпартамент міграцыі пачне разглядаць просьбы высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі яшчэ да іх прыбыцця ў Літву.

«У дадзены момант самае важнае — забяспечыць зладжаны працэс рэалізацыі працэдур», — сказала Тамашунене.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць