Грамадства44

У Мінску засталіся паслы толькі дзвюх еўрапейскіх краін — Аўстрыі і Італіі

Фота Сяргея Балая, Tut.by

У Мінску з паслоў краін ЕС на раніцу 10 кастрычніка засталіся толькі пасол Аўстрыі і пасол Італіі, паведамілі TUT.BY крыніцы. Астатнія еўрапейскія паслы адкліканы ў свае сталіцы для кансультацый.

Дыпламатычны скандал успыхнуў 2 кастрычніка, калі МЗС Беларусі запатрабавала для пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў: у літоўскай амбасадзе замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскай — замест 50 павінна застацца 18. Таксама ў МЗС Беларусі рэкамендавалі адклікаць паслоў Літвы і Польшчы на радзіму для кансультацый.

Пасол Польшчы Артур Міхальскі і Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. 9 кастрычніка МЗС Польшчы выканала і патрабаванне беларускага боку і адклікала 32 польскіх дыпламатаў.

Паслоў таксама адклікалі Германія, Латвія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя, Вялікабрытанія і Румынія. Пра такія жа намеры паведамілі ў Славакіі.

9 кастрычніка кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей па тэлефоне абмеркаваў з Высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Каментары4

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць