Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале абвясціла «народны ўльтыматум» і заклікала ўлады выканаць тры патрабаванні.
Яна заявіла, што два месяцы таму людзі прагаласавалі на выбарах, а потым «выйшлі на вуліцы, каб вярнуць свае галасы, і атрымалі за гэта кулі, дубінкі, турэмныя камеры і цынічную хлусню.
На сённяшні дзень сітуацыя пагоршылася: «вы саджалі нас заўсёды, а цяпер сталі саджаць яшчэ больш. Вы запалохвалі нас заўсёды, а цяпер сталі запалохваць яшчэ больш. Вы заўсёды білі мужчын, а цяпер б'яце яшчэ жанчын, дзяцей і старых. Не спрабуйце выдаваць гэта за дыялог. Гэта дзяржаўны тэрор»»
«Прайшло два месяцы палітычнага крызісу, гвалту і беззаконня — і з нас хопіць. 25 кастрычніка мы аб'яўляем Народны ультыматум», — гаворыцца ў заяве.
Яна агучыла тры патрабаванні да ўлады:
1. Лукашэнка павінен абвясціць пра сыход.
2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.
«Калі да 25 кастрычніка патрабаванні не будуць выкананыя, уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным ультыматумам», — заяўляе Ціханоўская.
-
Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю
-
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая»
-
Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?
Каментары