Грамадства8484

Фінберг: На вулічныя акцыі выходзяць бандыты. А сцяг у мяне адзін — чырвоны

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» напісалі супрацоўнікі Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Яны занепакоеныя тым, што, пачынаючы з 26 кастрычніка, на сцэне апусцелага Купалаўскага тэатра плануецца цэлы цыкл канцэртаў іх аркестра.

Многія артысты не хочуць выступаць у ролі штрэйкбрэхераў і граць на гэтай сцэне. Яны спадзяюцца, што кіраўніцтва аркестра адмовіцца ад выступаў.

«Наша Ніва» звярнулася да самога Фінберга, каб удакладніць, ці адбудуцца гэтыя выступы.

Міхаіл Фінберг, фота fest-sbv.by

Міхаіл Фінберг: Хто менавіта з супрацоўнікаў аркестра да вас звяртаўся? Я мастацкі кіраўнік і дырэктар аркестра. Хто да вас прыходзіў? Без майго ўзгаднення не можа быць ніякіх слоў у вашай газеце. Разумееце мяне? Мы маем ганаровыя званні, вышэйшую адукацыю, аспірантуру. Усё толькі праз маё прозвішча. Калі будуць памылкі — будзеце выпраўляць.

Я чалавек, які прадстаўляе дзяржаву. Я працую з Лукашэнкам, кажу вам самае галоўнае адразу. Я працую з маім прэзідэнтам сотні, дзясяткі гадоў. І працую штодзённа.

«НН»: Прычым тут Лукашэнка? Мы ж пра Купалаўскі тэатр.

МФ: Я не самастойны чалавек. Я чалавек, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета. Я ніколі не хлусіў, я люблю сваю краіну і раблю ўсё магчымае, каб мая краіна была найлепшай у свеце. Усё, больш у мяне адказу няма.

«НН»: Дык вы граеце ў Купалаўскім ці не?

МФ: Пазваніце ў тэатр і запытайцеся там, у іх усе дакументы.

«НН»: Як вы ставіцеся да мітынгаў, што праходзяць ад жніўня ў краіне?

МФ: Гэта бандыты. Яны супраць нас. Я люблю сваю радзіму, мой тата прайшоў усю вайну, брат прайшоў усю вайну, сястра… Я служыў у арміі такую колькасць гадоў, што ўвесь мой аркестр столькі гадоў не служыў. Куды яны выходзяць? Трэба любіць сваю радзіму.

«НН»: Вы кажаце «бандыты», а ніводнай вітрыны не пабілі.

МФ: Я не працую следчым. Прыйдзіце да нас, раскажыце і паглядзім, што калектыў скажа,

ён ніколі не падтрымае гэтых бандытаў. У нас ёсць улада і ёсць прэзідэнт, і я яго паважаю. Я ўдзячны, што ён у нас ёсць, таму я спакойна прыходжу ў сваю кватэру, ёсць парадак.

«НН»: Сілавікі збівалі людзей, хіба гэта нармальна?

МФ: Я не бачыў такога. Вы мне такога не паказвалі. Я не магу паверыць, што тыя людзі, якія нас абараняюць, могуць рабіць нешта не так.

Я такога не ведаю. Не сутыкайце нас, я люблю сваю радзіму і буду любіць, я люблю ўсіх вас. Я прыехаў пасля Чарнобыльскай аварыі ў Мазыр, калі горад быў закрыты, першым прыехаў. І жанчына ўпала мне ў ногі: «Міхась Якаўлевіч, няўжо вы прыехалі сюды?» Так, прыехаў і буду выступаць. Я ўпаў прама на сцэне, бо было перавышэнне радыяцыі. Я люблю ўсіх людзей. І ніхто з маіх музыкаў не патрабаваў грошай — гэта найлепшыя людзі нашай краіны. Пішыце пра іх.

«НН»: А як вы ставіцеся да бел-чырвона-белага сцяга?

МФ: Я да сцягоў ніяк не стаўлюся, у мяне быў адзін сцяг — чырвоны. Разумееш?

Я праехаў усю Расію, пачынаў служыць ва Уладзівастоку. Што мне, родны мой, сказаць табе? Любі сваю радзіму. У нас цудоўныя людзі. Я не хачу плакаць у прысутнасці свайго калектыву. Будзе час — яшчэ пагаворым.

***

У Купалаўскім тэатры «НН» не далі адказу, ці адбудуцца канцэрты. У касах тэатра кажуць, што білетаў у продаж пакуль не паступала.

***

Глядзі таксама: Генадзь Аўсяннікаў застаўся ў Купалаўскім: Гэты бунт дрэнна зрэжысаваў Латушка. А людзей ёсць за што затрымліваць

Каментары84

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка29

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка29

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →