Культура

Адзінае інтэрв'ю Івана Пташнікава: «Нам не пашкодзіла б цэнзура нораваў»

У 2009 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Школьная бібліятэка» выйшла новая кніга прозы Івана Пташнікава з сымбалічнай назвай «Пагоня».

У яе ўвайшлі хрэстаматыйныя апавяданьні майстра беларускай прозы «Львы», «Тры пуды жыта», «Францужанкі» ды інш.

У 2005 годзе пісьменьнік перанёс інсульт, да таго ж ён ніколі не даваў інтэрвію — прынцыпова. Але дзеля перадачы «Дом літаратара» Іван Пташнікаў згадзіўся парушыць ім самім усталяванае правіла і адказаў на пытаньні Міхася Скоблы.

Міхась Скобла: «Спадар Іван, віншую вас з выхадам новай кнігі. У вас вельмі своеасаблівая, пташнікаўская, манера пісьма. Каго вы лічыце сваім настаўнікам у літаратуры?»

Іван Пташнікаў: «Сваім літаратурным настаўнікам, у першую чаргу, я лічу Кузьму Чорнага, яшчэ — Максіма Гарэцкага. З больш сучасных — Івана Мележа і Янку Брыля. Васіль Быкаў таксама вельмі блізкі мне. Расейскую клясыку я ўсю перачытаў, пачынаючы ад Гогаля. Так што вучыцца было ў каго. Як правіла, мне цяжка прыходзіць першая фраза.

Прыходзіцца многа думаць, шукаць варыянты. Памятаю, доўга ня мог пачаць апавяданьне «Львы». Пакуль у «Іслачы», на праходцы ў лесе, не пабачыў зялёны парастак, што прабіўся праз бэтонны ходнік. І тут раптам прамовілася: «Джукі блажыла». І — далей пайшло».

Скобла: «Вас шмат перакладалі — на польскую, на расейскую мовы. Ці задаволеныя вы перакладамі?»

Пташнікаў: «Больш-менш задаволены. Хоць часам і карцела нешта паправіць, асабліва ў расейскіх перакладах. Сам сябе, як некаторыя пісьменьнікі, я ня браўся перакладаць, таму што ў кожнай мове ёсьць свае амаль няўлоўныя нюансы і асаблівасьці».

Скобла: «Сёньня нават цяжка згадаць тэму, якой бы не краналася літаратура. У сёньняшняй літаратуры ёсьць усё. А чаго вы катэгарычна не прымаеце ў прыгожым пісьменстве?»

Пташнікаў: «Баюся паказацца старамодным, але вельмі шмат чаго непатрэбнага сёньня палезла ў літаратуру: сэкс, парнаграфія, разбой, наркаманія… Ці трэба гэта ў такіх вялікіх дозах — нават цяжка вымераць? Тут трэба ведаць меру».

Скобла: «А як гэтую меру ўсталяваць? Няўжо ізноў уводзіць цэнзуру?»

Пташнікаў: «Ведаеце, нам не пашкодзіла б цэнзура нораваў. Як гаворыцца, што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. Нейкія эстэтычныя рамкі павінны быць. Моладзь павінна вучыцца на лепшых прыкладах гераізму, самаадданасьці, любові да Радзімы, чыстай любові і адносінаў паміж людзьмі».

Скобла: «Гадоў шэсьць таму ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў, тады яшчэ адзіны, зьвярталася Міністэрства культуры з просьбай тэрмінова падрыхтаваць дакумэнты дзеля наданьня вам званьня «Народны пісьменьнік Беларусі». Аднак потым усё заціхла. Што вы можаце сказаць з гэтай нагоды?»

Пташнікаў: «Нават і ня ведаю, што сказаць. Такое пытаньне, па-мойму, нават ня ставілася. Можа, хто дзе і зьбіраўся вылучаць. Я памятаю, як яшчэ Пятрусь Усьцінавіч Броўка, які быў тады ў камісіі па Дзяржаўных прэміях, прачытаў мае творы і сказаў: «Пташнікаў — гэта такі пісьменьнік, такі пісьменьнік, што няма з кім і параўнаць, ха-ха-ха.»

Скобла: «Гэта Броўка з іроніяй гаварыў ці сур’ёзна?»

Пташнікаў: «Сур’ёзна гаварыў, з такім сур’ёзным гумарам».

Скобла: «Ці спрабавалі вы пасьля хваробы пісаць?»

Пташнікаў: «Пакуль не спрабаваў. Усё абдумваю. Неяк па-новаму трэба на сябе паглядзець, многа ад чаго адрачыся. Многа новага зьявілася ў жыцьці. Час падкажа новыя тэмы».

Скобла: «А вам хочацца адмовіцца ад нейкіх сваіх раньніх твораў?»

Пташнікаў: «Не, такога няма, вы мяне няправільна зразумелі. Канешне, ёсьць у мяне і пасрэдныя творы. Першыя мае апавяданьні, асабліва кніга «Чакай у далёкіх Грынях», былі слабаватыя ў мастацкіх адносінах. А пасьля неяк знайшоўся свой стыль».

Скобла: «Што вы чытаеце апошнім часам? Ці дапільноўваеце кніжныя навінкі ці перачытваеце клясыку?»

Пташнікаў: «Рэдка апошнім часам чытаю. Чытаць і перачытваць няма магчымасьці — вельмі цяжка пасьля хваробы. От, варушыш у памяці свае старыя творы, абдумваеш».

Скобла: «Дзякуй вам за згоду паўдзельнічаць у «Доме літаратара». Здароўя вам і — новых твораў. Іх зачакаліся».

Пташнікаў: «Дзякуй, што ўспомнілі. Буду старацца яшчэ нешта зрабіць.»

Дом літаратара, Радыё Свабода

Каментары

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць