Грамадства

Пасля жорсткага збіцця ў Пінскім ГАУС майстар музычных інструментаў Андрэй Шклёда з'ехаў у Чэхію

Імя геніяльнага майстра музычных інструментаў Андрэя Шклёды з Пінска вядома далёка за межамі Беларусі. У Андрэя не было спецыяльнай адукацыі, ён — самавук. Але вучыцца да яго тонкасцям рэдкага рамяства прыязджалі майстры з Расіі, Украіны, краін Балтыі. На вырабленых ім інструментах сёння граюць беларускія і замежныя знакамітасці. Пра тое, як змянілася жыццё музыкі пасля падзей жніўня, піша «Медыя-Палессе». 

10 жніўня Андрэй быў жорстка збіты супрацоўнікамі сілавых структур. Спачатку на вуліцы Кірава ў Пінску, дзе яго разам з братам Раманам схапілі невядомыя і даставілі ў будынак Пінскага ГАУС. Затым гвалт працягваўся ў адным з кабінетаў, потым у памяшканні стралковага ціра. Патрабавалі прызнацца, што ў ноч з 9 на 10 жніўня знаходзіўся ў шэрагах пратэстоўцаў.

Палітыкай не цікавіўся, нават на выбары ніколі не хадзіў. Яго цікавасцю па жыцці была музыка, а галоўным багаццем — рукі і тонкі музычны слых. Якраз па іх і прыйшоўся асноўны ўдар кулакамі, дубінкамі і ботамі. Андрэя збівалі так, што галава была падобная на мяч, а рукі надоўга страцілі адчувальнасць. У перапынку паміж збіццём ён ляжаў у лужыне ўласнай крыві, прыціснуты да падлогі чужым ботам. А яшчэ быў страх за сваіх блізкіх. Сілавікі праглядалі змесціва яго мабільнага тэлефона, фатаграфіі жонкі і сына і пагражалі прыехаць да яго ў Кудрычы і зладзіць расправу над сям'ёй.

У адзін міг былі растаптаныя мары пра шчаслівае сямейнае жыццё ў палескай глыбінцы. Незадоўга да жнівеньскіх падзей Андрэй Шклёда вярнуўся з Польшчы. Купіў домік у вёсцы Кудрычы і перабраўся сюды разам з сям'ёй. Збіраўся аддаць сына ў найбліжэйшую сельскую школу. 

Памятаючы пра пагрозы расправы, Андрэй доўгі час баяўся вяртацца дадому, жыў у брата і знаходзіўся ў стане дэпрэсіі.

На дапамогу геніяльнаму майстру прыйшла музычная супольнасць. Даведаўшыся пра тое, што з ім здарылася, музыканты арганізавалі Андрэю і яго брату Раману курс рэабілітацыі ў Чэхіі.

Як распавяла Медыя-Палессю іх сястра Вольга, пасля таго, што з Андрэем здарылася 10 жніўня ў Пінску, ён баіцца вяртацца ў Беларусь, дзе чалавека проста так могуць схапіць на вуліцы, даставіць у аддзяленне міліцыі і там збіваць. І мае намер застацца ў Чэхіі. Беларуская дыяспара там вельмі гасцінна прыняла сваіх землякоў. Дапамагае і маральна, і матэрыяльна. Клапоціцца пра іх і чэшская дзяржава. Сёння браты вывучаюць чэшскую мову, плануюць знайсці сабе працу ў Чэхіі.

У пачатку лістапада да сваіх мужоў адправіліся і жонкі з дзецьмі. Сем'і ўз'ядналіся.

Андрэй Шклёда з жонкай і сынам у Кудрычах. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць