Усяго патроху1919

Групу беларусаў затрымалі на маскоўскім гей-парадзе

Беларуская амбасада ў Маскве ўстрымалася ад намеру абараняць правы затрыманых суайчыннікаў.

Беларуская амбасада ў Маскве ўстрымалася ад намеру абараняць правы затрыманых суайчыннікаў.

Актывісты ЛГБТ-руху (рух за правы сэксуальных і гендэрных меншасцяў) з Беларусі былі затрыманныя сёння 16 траўня ў Маскве на Вераб'ёвых горах, паведамляе БелаПАН. Маскоўская міліцыя затрымала больш за 30 удзельнікаў несанкцыянаванага гарадскімі ўладамі «Славянскага гей-параду», сярод іх – 11 грамадзянаў Беларусі, яшчэ двое затрыманых маюць від на жыхарства ў Беларусі. Паводле словаў суарганізатара акцыі з беларускага боку Сяргея Андросенкі, акцыя працягвалася не больш за 10 хвілінаў, у часе якой беларусы разгарнулі бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцягі ды расцяжку «Раўнапраўе без кампрамісаў».

Затрыманых беларусаў адвезлі ў пастарунак, адкуль яны звязаліся з амбасадай Беларусі ў Маскве, аднак атрымалі адмову дапамагчы, паколькі акцыя не была санкцыянаваная градскімі ўладамі Масквы. Толькі пасля абяцання звярнуцца да прэсы, у пасольстве нібыта пагадзіліся прыехаць да затрыманых.

Маскоўскія ўлады загадзя папярэдзілі арганізатараў параду, што не дапусцяць яго правядзення, кіраўніцтва гарадской міліцыі заявіла, што мэта такіх акцый – не абарона правоў меншасцяў, а правакацыя беспарадкаў.

Разгон гей-параду ў Маскве прыцягнуў увагу еўрапейскіх СМІ, але ні «Gazeta Wyborcza», ні «Euronews» ні словам не адгукнуліся пра «беларускі дэсант» на Вераб’ёвых гарах.

Разгон акцыі ў Маскве можа мець працяг ужо сёння ўвечары. У пятніцу прадстаўнікі Галандыі на «Еўрабачанні» прыгразілі байкатаваць фінал конкурсу, калі парад у Маскве будзе разагнаны міліцыяй.

Паводле БелаПАН

Каментары19

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны30

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны30

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць