Грамадства

Чаму беларусы з’язджаюць і ці чакаюць іх за мяжой — погляд з Літвы

Пра эміграцыю з Беларусі ў выпуску дэбатаў «ДысКУТ» разважаюць юрыст з Літвы Андрэй Руданаў і грамадска-палітычны дзеяч, кіраўнік агенцыі адпачынку і забаваў Vilnius Relax Кірыл Атаманчык. 

Мы назіраем трывожную тэндэнцыю выезду беларусаў за мяжу, а таксама рэлакацыі бізнэсаў з нашай краіны праз палітычны крызіс і рэпрэсіі. Як жа абіраюць нашы суайчыннікі краіну для пераезду, калі набываюць квіток у адзін канец?

«Першы выбар заўсёды эмацыйны. Але другі вынікае з канкрэтных фактараў, — кажа юрыст Андрэй Руданаў. — З таго, што я чую, гэта найперш асяроддзе для сацыялізацыі. Іншы момант — хуткі старт для патэнцыйнага бізнэсу, гнуткая сістэма адкрыцця кампаній і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці». 

Аднак у цяперашняй сітуацыі імігруюць далёка не толькі бізнэсмены, заўважае Кірыл Атаманчык.

«Гэта нават не асноўная частка. Едуць звычайныя наёмныя работнікі. І пытанне не толькі ў адкрыцці кампаніі ў іншай краіне, але ў працаўладкаванні чалавека. Гэта і працоўнае заканадаўства, і пытанне мовы», — кажа Атаманчык.

Фота Depositphotos.com

Калі мы гаворым пра Літву, то тут галоўнае пытанне — гэта па якой візе ўязджае грамадзянін Беларусі.

«Калі гэта віза, з якой цяпер многія прыехалі па гуманітарным калідоры, то яна выдадзеная на іншых падставах. То-бок не на падставе адкрыцця бізнэсу альбо працаўладкавання. Гэта азначае, што чалавеку далі магчымасць аператыўна выехаць з краіны, але далей пытанне яго існавання на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі — гэта яго галаўны боль», — тлумачыць Андрэй Руданаў.

У Літве, адзначае Руданаў, гэтаксама як і ў Польшчы, і ў Латвіі, існуюць спецыяльныя спісы, зацверджаныя ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, дзе ўказаныя спецыялісты, якіх не хапае на рынку.

«Калі чалавек трапляе ў падобны спіс прафесій, то не важна, будзе гэта грамадзянін Беларусі, Украіны ці Кыргызстана. Яго можна будзе працаўладкаваць па льготнай схеме, нават калі ён прыедзе па гуманітарнай візе. Аднак калі гэта прыедзе ўмоўны пекар альбо асфальтаўкладчык, якіх у нас пруд прудзі, даказаць, што нам неабходна яго працаўладкаваць, будзе вельмі складана. Па-першае, ён прыехаў па візе, якая не дае права працаўладкоўвацца. Па-другое, пры выбары працаўладкоўваць грамадзяніна Літвы ці грамадзяніна Беларусі, натуральна, нацыянальнае рэгуляванне выстаўляе патрабаванне ў першую чаргу браць грамадзяніна Літвы», — кажа Андрэй Руданаў. 

Ён адзначае, што раней сапраўды быў запыт на кадры, і многія беларусы ехалі і ў Нямеччыну, і ў Польшчу, і ў Швецыю, і ў іншыя краіны. Але сёння праз кавід і абмежаванні, звязаныя з ім, праз нюасы з рынкамі працы магчымасці для працаўладкавання беларусаў за мяжой абмежаваныя.

«Цяпер беларусам, якія прыехалі на тэрыторыю ці Літвы, ці Латвіі, ці Польшчы, ці Эстоніі, прасцей будзе пачаць нейкую прыватную дзейнасць, чым дзесьці працаўладкавацца, калі яны не трапляюць у спіс запатрабаваных прафесій», — дадае Руданаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў17

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!16

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў17

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць