Улада77

Лукашэнка: дык навошта нам гэта інтэграцыя?

Кіраўнік Беларусі заявіў, што расійскі бок «правальвае» дамоўленасці ў рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што расійскі бок «правальвае» дамоўленасці ў рамках саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць ён заявіў журналістам:

«Прэзідэнты прымаюць рашэнні, а ўрад Расіі правальвае. Усё, пра што мы дамаўляемся, падпісваем на самым высокім узроўні — усё блакуецца, не выконваецца. Калі пачынае блакаваць Расія і не пускаць нас на свой рынак, дык навошта нам гэтая інтэграцыя?

Але не я вінаваты ў гэтым. Нас абвінавачваюць, што мы бяром удзел ва «Ўсходнім партнёрстве«, развіваем стасункі з Захадам. А што нам рабіць?» — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі будуць разгледжаныя праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах. Таксама прэм’ер‑міністр Расіі Ўладзімір Пуцін папрасіў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра новыя дачыненні з Літвой

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на паляпшэнне палітычных адносін з Літвой у час праўлення новага прэзідэнта.

«Я з вялікім задавальненнем адзначаю той факт, што ў Літве выбралі кіраўніком дзяржавы маладога прэзідэнта, а акрамя таго — спартсменку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Лічу, у нас ёсць шмат агульных поглядаў», — дадаў ён.

«Таму я спадзяюся на паляпшэнне нашых адносін, перш за ўсё ў палітыцы, — адзначыў Прэзідэнт. — У эканоміцы ў нас калі і ёсць нейкія праблемы, то іх нямнога». Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь выкарыстоўвае Літву як транзітную краіну.

«А што датычыць палітыкі, то перакананы, што з новым чалавекам, новай камандай, у якой шмат новых ідэй, мы дамовімся», — сказаў на заканчэнне беларускі лідэр.

Пра Еўрабачанне

Падрыхтоўкай беларускага ўдзельніка «Еўрабачання» будуць займацца новыя людзі. Аб гэтым паведаміў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, тыдзень таму пачалі прапрацоўвацца новыя ідэі па ўдзелу Беларусі ў «Еўрабачанні». «Усё будзе заменена: і кампанія, і людзі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй з падрыхтоўкай і ўдзелам Беларусі ў гэтым песенным конкурсе.

«Мне гэта парадкам ужо надакучыла: балбатня, бойка і іншае. Старызна, хлам, інакш не назаву. Сабраліся вакол гэтага, піяраць, можа, яшчэ і грошы якія дзеляць. Разбяромся яшчэ», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб выканаўцу ад Беларусі на гэтым конкурсе, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «За месяц‑паўтара да пачатку конкурсу мне скардзіліся. Урэшце рэшт, мне гэта ўсё надакучыла

і я сказаў: не перашкаджайце, мы яго выбралі, замяніць не можам, калі партачыць моцна пачне — давайце не будзем удзельнічаць у гэтым годзе наогул. Вырашылі ўдзельнічаць. Вось вынік».

БЕЛТА,

Радыё Свабода

Каментары7

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду1

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа17

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным8

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі34

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду1

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць