Дзяўчынка выбегла на праезную частку і трапіла пад колы аўтамабіля.
У Браславе (Віцебская вобласць) 26 мая ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння загінула дзевяцігадовая дзяўчынка.
Як паведамілі ў МУС Беларусі, трэцякласніца раптоўна выбегла на праезную частку і трапіла пад колы аўтамабіля «Сузукі», якім кіраваў 27‑гадовы мясцовы жыхар.
З цялеснымі пашкоджаннямі дзяўчынка была дастаўлена ў бальніцу, дзе ад атрыманых траўм памерла.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары