Інтэрнэт і СМІ

На сайце «Прэсбола» то з'яўлялася, то знікала навіна пра Вольгу Хіжынкову. А потым з'явілася нататка з незвычайным тэкстам

На сайце газеты «Прэсбол» сёння то з'яўлялася, то знікала навіна пра вызваленне пасля 42 сутак зняволення экс-прэс-сакратара брэсцкага «Дынама» Вольгі Хіжынковай.

Першапачаткова нататка з'явілася ў 12:40 са спасылкай на Tut.by, потым навіна знікла, потым з'явілася, потым знікла, потым зноў з'явілася і знікла.

Па стане на 22:50 вечара нядзелі нататка зноў была абноўленая. Загаловак такі: «Герой Беларусі Вольга Хіжынкова — на волі!»

Тэкст навіны: «І той, хто зноў здыме або сатрэ гэтую навіну, — чалавек без сумлення».

Па стане на 23:50 навіна з сайта зноў знікла. Замест загалоўка — кропка, а каментары выдаленыя. Іх было больш за сотню.

Ноччу 21 снежня быў адноўлены загаловак «Герой Беларусі Вольга Хіжынкова — на волі!». Тэкст навіны складзены з фразы: «і не трэба затыкаць рот сумленным журналістам «Прэсбола» ганебным сціраннем навіны і яе абмеркавання!». Пад навіной набралася новая стужка каментароў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы6

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ваенкар, які раней кіпеў шавінізмам, прызнаў, што ўсё паныла. «Праціўнік усё бачыць і загадзя хаваецца»8

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б14

«Можаце рабіць мемы. Дазваляю». Мэр Львова зрабіў забаўную агаворку ў звароце да шведскага караля1

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай50

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы6

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць