Грамадства

За рэпост у вайберы затрымалі драгічынскага рэпарцёра

Карэспандэнт Сяргей Гардзіевіч перастаў выходзіць на сувязь днём 22 снежня, паведамляе Першы рэгіён.

Прыкладна ў 14:30 яго жонцы Святлане патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Сяргей Гардзіевіч затрыманы да 72 гадзін.

Раніцай журналіст прысутнічаў на рэдакцыйнай інтэрнэт-планёрцы, збіраўся ехаць у Берасце на сваім мікрааўтобусе. Як распавяла жонка Сяргея, у выніку ён з'ехаў з дому, але не ясна, як і дзе ён быў затрыманы.

У міліцыі ён знаходзіцца прыкладна з 12 гадзіны дня. Праз 3 гадзіны пасля затрымання ён не выйшаў.

Святлана распавяла, што супрацоўнік патлумачыў, што затрыманне звязана з справай аб абразе, па якой праводзіцца праверка. Гаворка ідзе пра рэпост у групе ў вайбер нейкага паведамлення блогера Васіля Целагрэйкіна. Праверка вызначае, ці ёсць там абраза Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро13

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі6

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць