Грамадства

«Иногда не до законов». Цяпер гэтае правіла распаўсюджваецца і на пошту

Вольга Хіжынкова за 42 дні зняволення не атрымала ніводнага з дасланых ёй соцень лістоў. А жыхары вёскі Копішча Мінскага раёна зладзілі эксперымент: паслалі аднавяскоўцу-сутачніку 14 лістоў з крыжаванкай. Даставілі яму толькі 3.

Пра гэта расказаў жыхар Копішча Глеб Ільюшка, які выйшаў на свабоду 24 снежня. 

33-гадовы Глеб сядзеў у ІЧУ Баранавіч. Яго затрымалі 29 лістапада ў мінскім Уруччы.

«Гэта лісты, якія я атрымаў на сутках. Іх шмат. Але, як выявілася, гэта малая частка таго, што мне дасылалі людзі, — кажа ён.

— Большасць лістоў проста не перадалі. Як і большасць лістоў, якія я дасылаў у адказ, не прапусцілі. Хаця там і не было нічога крамольнага. Як прыклад, суседзі з нашай вёскі склалі для мяне адмысловую крыжаванку і, каб яна дакладна да мяне трапіла, выслалі 14-цю лістамі. Дайшло толькі 3 экзэмпляры. Мяне перапаўняе крыўда ад таго, колькі было змарнавана! Таму я раю ўсім, хто мае адправіць свой ліст зняволенаму, перад адпраўленнем зрабіць яго фотакопію. Нават калі вашае паведамленне не трапіць да адрасата, ён ці яна зможа прачытаць яго, ужо выйшаўшы на волю, і атрымаць зарад вашай пазітыўнай энергіі. Пішыце зняволеным, гэта для іх важна!» — піша «сутачнік».

А вось тая самая крыжаванка:

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было57

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць