У Мінску школьнік атрымаў апёкі з-за выбуху акумулятарнай батарэі Nokia 3310
Выпадак здарыўся ў нядзелю на вуліцы Сыракомлі.
24 студзеня ў 19:53 ратавальнікам паступіла паведамленне ад медыкаў пра атрыманне апёкаў школьнікам.
Высветлілася, што ва ўключанага ў разетку мабільнага тэлефона Nokia 3310 выбухнула акумулятарная батарэя.
16-гадовы хлопец атрымаў тэрмічны апёк левага сцягна, яго шпіталізавалі.
Каментары