Здароўе

Навукоўцы сцвярджаюць, што знайшлі прэпарат ад кавіду, які ў 30 разоў больш эфектыўны за рэмдэсівір

Прэпарат плітыдэпсін, які раней выпрабоўваўся ў якасці лекаў для анкахворых, паводле папярэдніх звестак паказаў добрыя вынікі ў барацьбе з каранавірусам. Даследаванні праводзіліся ў ЗША, Вялікабрытаніі і Іспаніі.

Плітыдэпсін, які даследуецца ў якасці супрацьракавага прэпарата, аказаўся ў 27 з паловай разоў больш эфектыўным супрацьвірусным сродкам супраць каранавіруса SARS-CoV-2, чым прэпарат рэмдэсівір, які выкарыстоўваецца ў некаторых краінах. Адпаведнае даследаванне група навукоўцаў з Нью-Ёрка і Сан-Францыска апублікавала ў часопісе Science, піша РБК.

Плітыдэпсін, больш вядомы пад гандлёвай маркай аплідын, атрымаў абмежаванае распаўсюджванне ў 2000-х гадах. Ён выпрацоўваецца з марскіх жывёл асцыдый. Упершыню яго вылучылі з Aplidium albicans — разнавіднасці асцыдый, выяўленай у Міжземным моры ля ўзбярэжжа выспы Ібіца. Правы на гэты прэпарат належаць іспанскай кампаніі PharmaMar.

У 2004 годзе гэты прэпарат быў зарэгістраваны Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў у якасці прэпарата, які дапамагае пры лячэнні рака. У 2017 годзе Камітэт EMA па лекавых сродках адмовіў у дазволе на продаж гэтага прэпарата ў якасці лекаў для лячэння множнай міеломы з-за вялікай колькасці пабочных эфектаў і недаказанага лячэбнага ўздзеяння. У кастрычніку 2020 года суд ануляваў гэтае рашэнне. У Аўстраліі плітыдэпсін быў ухвалены ў снежні 2018 года, там яго выкарыстоўваюць у камбінацыі з дэксаметазонам для лячэння пацыентаў з некаторымі відамі міеломы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў4

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам3

Джэй Дзі Вэнс не паедзе на новыя перамовы з Іранам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла11

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць